Вікіпедыя:Лялечны тэатр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Віртуал (лялька, пятрушка) — уліковы запіс удзельніка, дадаткова зарэгістраваны адным з ужо існуючых удзельнікаў Вікіпедыі. Такіх удзельнікаў называюць «лялькаводы». Выкарыстанне віртуалаў вельмі непажадана па многіх прычынах. Па выразе Джымі Вэйлза, «супраць гэтага няма правіл, але без важкіх прычын гэта лічыцца непрыстойнасцю».
![]() | Старонка — эсэ пра Вікіпедыю, не правіла або парада і мае азнаямляльны характар. |
![]() | Сцісла: Не выкарыстоўвайце некалькі ўліковых запісаў, каб стварыць ілюзію большай падтрымкі вашага меркавання, каб уводзіць іншых у зман і парушаць правілы. |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e1/Ernst_L%C3%BCbbert_Karneval.jpg/320px-Ernst_L%C3%BCbbert_Karneval.jpg)
Асноўная прычына непажаданасці выкарыстання віртуалаў заключаецца ў магчымасці падачы ў галасаваннях адным удзельнікам больш чым аднаго голасу або ў магчымасці парушэння іншых правіл Вікіпедыі без наступстваў для асноўнага ўліковага запісу ўдзельніка.
Выкарыстанне некалькіх уліковых запісаў у прынцыпе дазваляецца, але вы павінны адмовіцца ад іх выкарыстання, калі яны вам патрэбныя толькі для падтрымкі чыёй-небудзь пазіцыі.