Візантыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Усходняя Рымская імперыя, Візанты́йская імпе́рыя, Візанты́я (грэч. Βασιλεία Ρωμαίων — Рымская імперыя) — колішняя дзяржава на тэрыторыі ўсходняй часткі падзеленай Рымскай імперыі, існавала з часу раздзялення Рымскай імперыі (395) да падзення Канстанцінопаля і захопу яго Асманскай імперыяй (1453). Назвы Візантыя, візантыйскі пачалі ўжываць у Венецыі ў часы гуманізму ўжо пасля падзення Усходняй Рымскай імперыі. Жыхары дзяржавы лічылі сябе рамеямі, а сваю дзяржаву — працягам Рымскай імперыі, мовай адміністрацыі напачатку існавання дзяржавы была лацінская, з VII ст. — грэчаская мова. Заходнія крыніцы таксама называюць Візантыйскую імперыю «Раманія». Цягам большай часткі яе гісторыі шматлікія з заходніх сучаснікаў называлі яе «імперыя грэкаў» праз панаванне ў ёй грэчаскага насельніцтва і культуры. У Старажытнай Русі яе таксама звычайна называлі «грэчаскім царствам», а яе сталіцу — «Царградам».
Гістарычная дзяржава | |||||
Візантыйская імперыя | |||||
---|---|---|---|---|---|
лац.: IMPERIUM·ROMANORUM грэч. Βασιλεία Ῥωμαίων | |||||
|
|||||
|
|||||
|
|||||
Сталіца | Канстанцінопаль | ||||
Мова(ы) | лацінская, грэчаская | ||||
Афіцыйная мова | грэчаская мова, лацінская мова і візантыйская мова[d] | ||||
Рэлігія | праваслаўе | ||||
Грашовая адзінка | солід, візантыйская манета, дукат | ||||
Плошча | 4,5 000 000 кв.км. у 6 стагоддзі пры Юстыніяне Вялікім. | ||||
Насельніцтва | ад 35 000 000 (VI стагоддзе) да 5 000 000 (1281 год) | ||||
Форма кіравання | манархія | ||||
Дынастыя | больш за 20 дынастый | ||||
Пераемнасць | |||||
< Рымская імперыя | |||||
Асманская імперыя > | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сталіцай Візантыі на працягу ўсёй гісторыі быў Канстанцінопаль, адзін з буйнейшых гарадоў сярэдневяковага свету. Найбольшыя тэрыторыі імперыя кантралявала пры імператары Юстыніяне I. Адгэтуль дзяржава паступова пачала губляць землі пад націскм варварскіх каралеўстваў і ўсходнееўрапейскіх плямёнаў. Пасля арабскіх заваяванняў імперыя займала толькі тэрыторыю Грэцыі і Малай Азіі. Некаторае ўзмацненне IX—XI стагоддзях змянілася сур’ёзнымі стратамі, распадам краіны пад ударам крыжакоў і згубай пад націскам туркаў-сэльджукаў і туркаў-асман.