Відэазапіс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Відэазапіс — захаванне рухомых выяў і, звычайна, гукаў з магчымасцю іх аднаўлення пазней. Відэазапіс робіцца на носьбіт — стужку, дыск, электронную памяць або іншую прыладу.
Відэастужка — магнітная стужка, якую звычайна выкарыстоўваюць для захавання відэа і гуку. Захаваная інфармацыя можа быць аналагавым сігналам або лічбавым сігналам. Відэастужка выкарыстоўваецца як у відэамагнітафонах, так і ў відэакамерах . Відэастужкі таксама выкарыстоўваюцца для захоўвання навуковых або медыцынскіх дадзеных, напрыклад, электракардыяграм.
Відэасігналы змяшчаюць параўнальна вялікую колькасць інфармацыі у адзінку часу, таму для іх запісу з дапамогай стацыянарных галовак спатрэбіцца надзвычай высокая хуткасць стужкі. Каб зменшыць хуткасць стужкі, у большасці выпадкаў відэагалаўка з нахільна-радковым запісам круціцца супраць рухомай стужкі для запісу дадзеных у двух вымярэннях.
Стужка з’яўляецца лінейным метадам захоўвання інфармацыі і, такім чынам, накладвае затрымкі на доступ да тых частак стужкі, якая зараз не сутыкаюцца з галоўкамі. У пачатку 2000-х гадоў з’явіліся высакаякасныя носьбіты відэазапісу з адвольным доступам, такія як дыскі і флэш-памяць. З тых часоў ужыванне відэакасет зменьшылася да архіўных і падобных мэтаў.