Вяркудскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вярку́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ушацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Вяркуды.
Вяркудскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Ушацкі раён |
Уключае | 37 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Вяркуды |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 707 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Гарбаціцкі сельсавет у складзе Ульскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Гарбацічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Ульскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Ушацкага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Лепельскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Ушацкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Гарбаціцкага сельсавета 15 населеных пунктаў[1]. 22 красавіка 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вяркуды, сельсавет перайменаваны ў Вяркудскі[2]. 18 чэрвеня 1985 года ў склад сельсавета з Дубраўскага сельсавета перададзена вёска Косаўшчына[3]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дубраўскага сельсавета (21 населены пункт: вёскі Баброва, Горы, Дубраўка, Залужэнне, Зарэчча, Калкі, Крывушчына, Кугоні, Любжына, Малінаўка, Навасёлкі, Пола, Салаўёўка, Слабодка, Стаі, Старына, Старыя Турасы, Турасполле, Усая, Цянюгі і Ягадкі), таксама ў склад сельсавета з Сарочынскага сельсавета перададзены 15 населеных пунктаў (вёскі Альшаны, Бутава, Гвазды, Жывалака, Забалацце, Івахнава, Казьяне, Калужчына, Латышова, Ляхі, Мажэйчына, Пілатоўшчына, Пяскі, Слабада і Чарсцвяды)[4]. 23 чэрвеня 2005 года ў склад Сарочынскага сельсавета вернуты 15 населеных пунктаў (вёскі Альшаны, Бутава, Гвазды, Жывалака, Забалацце, Івахнава, Казьяне, Калужчына, Латышова, Ляхі, Мажэйчына, Пілатоўшчына, Пяскі, Слабада і Чарсцвяды)[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1163 чалавекі[6], з іх 94,2 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 1,0 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 707 чалавек[8].