Вялікія азёры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялікія азёры (англ.: Great Lakes) — сістэма прэснаводных азёр у Паўночнай Амерыцы, на тэрыторыі ЗША і Канады. Уключае шэраг буйных і сярэдніх вадаёмаў, злучаных рэкамі і пралівамі. Плошча каля 245,2 тыс. км², аб’ём вады 22,7 тыс. км³. Да ўласна Вялікіх азёр адносяць пяць найбуйных: Верхняе, Гурон, Мічыган, Эры і Антарыа. З імі звязаныя некалькі сярэдніх азёр. Найважнымі з іх з’яўляюцца: Сент-Мэрыс, Сент-Клер, Ніпігон. Азёры належаць да басейна Атлантычнага акіяна. Сцёк па р. Святога Лаўрэнція. На фарміраванне азёрных катлавін найбольшы ўплыў аказваюць тэктанічныя працэсы; Вялікія азёры пачалі фармавацца ў канцы апошняга ледніковага перыяду, каля 10 000 гадоў назад, калі маса ледніка праламала зямную кару, а пасля таго, як ледавік растаў, пачаўся павольны зваротны працэс — гляцыяізастазія, які таксама моцна прыкметны ў раёне Батнічнага заліва і Фінляндыі. Водная маса азёр ўтварылася пры раставанні ледавіка. Паўночнае ўзбярэжжа Вялікіх азёр падымаецца хутчэй паўднёвага, што прыводзіць да эфекту «пералівання» вады і павольнага затаплення зямель на поўдні. Раней Вялікія азёры мелі дадатковы сцёк праз цяперашнія ракі Ілінойс і Атава, але з прычыны усё тых жа геалагічных працэсаў яны, быўшы і дагэтуль каля берагоў азёраў, некалькі змянілі сваё рэчышча і кардынальна памянялі выток. У выніку гэтага сёння натуральны сцёк існуюе толькі па рацэ Святога Лаўрэнція.
Развіта суднаходства і рыбалоўства. Пры дапамозе каналаў сфармаваны водны шлях для марскіх судоў працягласцю каля 3000 км. Вялікія азёры звязаныя каналамі з ракой Гудзон і басейнам ракі Місісіпі.
Галоўныя парты: Чыкага, Мілуокі, Дэтройт, Кліўленд, Бафала, Таронта.