From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялікая ідэя (грэч. Μεγάλη Ιδέα) — ірэдэнтысцкая канцэпцыя грэкаў пад асманскай няволяй (Τουρκοκρατία), якая ставіла мэтай рэстаўрацыю Візантыйскай імперыі з цэнтрам у Канстанцінопалі. У асяроддзі грэчаскай знаці Канстанцінопаля (фанарыётаў) у XVIII—XIX стагоддзях яе рэалізацыя часта бачылася праз паступовую акумуляцыю ўлады ў Асманскай імперыі ў руках грэкаў, якія адыгрывалі значную ролю ў кіраванні і гандлі імперыі.
Тэрмін Μεγάλη Ιδέα упершыню прагучаў у гаворкі прэм'ер-міністра Грэцыі Іаана Калетыса падчас дэбатаў наконт Канстытуцыі, абвешчанай у 1844 годзе[1].
У вузейшым сэнсе, можа азначаць няўдалы план анексіі Заходняй Анатоліі і Усходняй Фракіі грэчаскай дзяржавай пад кіраўніцтвам Венізеласа.
Канцэпцыя выкарыстоўвалася ў ваенна-палітычных планах Расіі, у прыватнасці ў «грэчаскім праекце» Кацярыны II.
Аўтарытэтны брытанскі гісторык-візантыніст Стывен Рансіман пісаў: «Мегалі Ідэа, Вялікая ідэя грэкаў узыходзіць да эпохі да турэцкага заваявання. Гэта была ідэя імперскага лёсу грэчаскага народа. Міхаіл VIII Палеалог выказаў яе ў прамове, якую ён зрабіў, калі пачуў, што яго войскі вызвалілі Канстанцінопаль ад лацінян, хоць ён і называў грэкаў рамеямі. У часы пазнейшых Палеалогаў ізноў з'яўляецца слова „элін“, але з усвядомленай інтэнцыяй злучэння візантыйскага імперыялізму з культурай і традыцыямі старажытнай Грэцыі»[2].
Апошняя грэчаская дзяржава — Трапезундскае царства спыніла сваё існаванне ў 1461. Першыя поспехі на шляху да незалежнасці грэкаў ад турак сталі адчувальныя толькі праз 360 гадоў (да 1823). Увесь час стаяла пытанне аб лёсе хрысціян, якія засталіся па-за межамі Грэцыі. Асабліва балючай была для грэкаў доля страчанай сталіцы імперыі Канстанцінопаля. Пасля рэзкага паслаблення і распаду Асманскай імперыі большасць новых Балканскіх дзяржаў імкнулася скарыстацца магчымасцю пашырыць свае ўладанні; да іх адносілася і новаўтворанае Каралеўства Грэцыя.
Фанарыёты, якія складалі ў Атаманскай імперыі саслоўе параўнальна (з астатнім грэчаскім насельніцтвам) прывілеяванае, як правіла, не выступалі з рэвалюцыйна-вызваленчымі ініцыятывамі; больш з тое, кіраўнік хрысціянскага Рум-мілета — Найсвяцейшы Архіепіскап Канстанцінопаля — Новага Рыма і Сусветны Патрыярх — у выпадках паўстанняў хрысціян супраць Султана быў вымушаны асуджаць і анафематнічаць мяцежнікаў.
Сярод фанарыётаў аж да пачатку XX стагоддзя пераважала імкненне да эвалюцыйнай трансфармацыі Атаманскай імперыі ў Візантыйскую шляхам заняцця ключавых пасад у дзяржаўным кіраванні, дыпламатыі, гандлі і адукацыі.
Паўстанне ў Марэі (1821), пры падтрымцы еўрапейскіх дзяржаў і ў тым ліку Расійскай імперыі (з узыходжаннем Мікалая I), прывяло да ўтварэння незалежнай грэчаскай дзяржавы, прызнанай у 1830 годзе. Такое становішча выклікала імкненне да ўз'яднання з грэкамі, якія не ўвайшлі ў незалежную Грэцыю тэрыторый: Эпіра, Фесаліі, Македоніі, Фракіі, Крыта, Кіпра, астравоў у Эгейскім моры, Канстанцінопаля, часткі Анатоліі, а таксама Рэспублікі Іанічных астравоў, якая з'яўлялася тады пратэктаратам Вялікабрытаніі.
Адным са следстваў вайны за незалежнасць стаў кардынальны падрыў прывілеяванага становішча фанарыётаў у Асманскай імперыі, на якіх цяпер, як і на ўсіх грэкаў, глядзелі з падазрэннем. У банкаўскай справе і гандлі большую вагу сталі набываць адпаведна армяне і балгары[3].
Распаўсюджваннем элінства цяпер заняўся ўрад незалежнага Грэчаскага каралеўства. Міністр Народнай Асветы Грэцыі Нікопулас заснаваў (1864) камісію для пошуку сродкаў да распаўсюджвання элінства па-за каралеўствам, спагадліва ўспрынятую грэчаскай прэсай у Стамбуле і іншых гарадах Асманскай імперыі[4].
Выявілася сур'ёзнае разыходжанне ў палітфіласофскіх поглядах паміж грэкамі ў Грэцыі і грэкамі ў Асманскай імперыі. Расійскі дыпламат князь Трубяцкой апісваў яго наступным чынам: «Калі грэкі каралеўства называюць сябе пераемнікамі старажытных элінаў, то грэкі, якія жывуць у Турцыі, ледзь не з большымі падставамі лічаць сябе нашчадкамі візантыйцаў»[5].
З другой паловы 1850-х гадоў абвастрыліся адносіны паміж балгарскім насельніцтвам Асманскай імперыі, якое імкнулася да адасаблення ад грэкаў, і фанарыёцкім кіраўніцтвам Сусветнай Патрыярхіі, у царкоўнай, а таксама грамадзянскай юрысдыкцыі якога знаходзіліся балгары як члены Рум-мілета. Кульмінацыя канфлікту адбылася ў верасні 1872 года, калі скліканы патрыярхіяй у Канстанцінопалі сабор абвясціў Балгарскі экзархат, нядаўна створаны на падставе султанскага фірмана, раскольніцкім, абвінаваціўшы балгараў у «філетызме» (грэч. φυλετισμός, гэта значыць перавазе племяннога пачатку), што было прызнана ерассю. Вакол канфлікту разгарнулася складаная міжнародна-дыпламатычная гульня, ключавую ролю ў якой адыгрываў расійскі ўрад, які з 1860 дэ-факта падтрымліваў балгараў.
Грэцыя прама не прымала ўдзелу ў вайне 1877—1878 гадоў з-за пагроз з боку Англіі, хоць антытурэцкія настроі грамадства прымусілі ўрад весці ваенныя падрыхтоўкі. Грэцыя таксама не была запрошана на Берлінскі кангрэс у якасці паўнапраўнага ўдзельніка, хоць пытанне аб грэка-турэцкай мяжы было ў позве кангрэса, які рэкамендаваў Порце зрабіць Грэцыі саступкі ў Фесаліі. У сакавіку 1881 года, пад націскам новага брытанскага ўрада Гладстана (ранейшы ўрад Дызраэлі праводзіў адкрыта пратурэцкую лінію, якая адпавядала настроямі каралевы Вікторыі), Порта саступіла Грэцыі паўднёвую частку Фесаліі і акруга Арта ў Эпіры.
Акрамя таго, следствам вайны для грэкаў стала саступка Портай вострава Кіпр, які перадаваўся пад кантроль Англіі паводле заключанай 4 чэрвеня 1878 года сакрэтнай Кіпрскай канвенцыі — у абмен на падтрымку Турцыі з боку Англіі на Берлінскім кангрэсе. Брытанская акупацыя вострава неўзабаве выклікала незадаволенасць насельніцтва і рост панэлінісцкіх настрояў.
У лістапада-снежні 1918 года, адразу пасля паражэння Асманскай імперыі ў Першай сусветнай вайне і адкрыцця саюзнікамі Праліваў, грэчаскія войскі пад вярхоўным французскім камандаваннем, прайшлі праз Басфор, Дарданэлы і Чорнае мора, высадзіліся на Поўдні Расіі, у Паўночным Прычарнамор'і (Наваросіі) — у раёнах Адэсы і Мікалаева.[6][7][8]
Межы старажытнай Вялікай Грэцыі складаліся з і Адэсу, права на якую грэкі такім чынам абгрунтоўвалі. У горадзе і яго наваколлях да 1918 годзе была значная[9] грэчаская калонія, якая радасна і з натхненнем сустрэла сваіх суайчыннікаў.[10]
Па колькасці ваеннаслужачых (гэта значыць штыкоў) грэкі мелі большасць[9] у кааліцыйнай арміі французскай зоны Антанты на Поўдні Расіі. Грэчаскія войскі складалі асобны корпус, які падпарадкоўваўся французскаму Вярхоўнаму камандаванню. Значная частка грэчаскіх войскаў у пачатку 1919 года абараняла ад чырвоных раён Мікалаева.
Паражэнне пад Мікалаевам у сакавіку 1919 года каштавала грэчаскаму корпусу некалькі сот забітых і параненых. У рукі чырвоных перайшлі ваенныя Мікалаеўскія суднаверфі, крэпасць Ачакіў, Днепра-Бугскі ліман і найбагацейшыя інтэндацкія склады расійскай арміі на востраве Бэрэзань.
Скончылася грэчаская акупацыя Поўдня Расіі катастрафічна хуткай адэскай марской эвакуацыяй[11] 4-6 апреля 1919 года,[6][7] после которой греческая армия никогда более не занимала никакой части территории РСФСР, УССР, СССР либо России.
Паколькі Асманская імперыя, якая выступіла на баку Германіі ў Першай Сусветнай вайне, прайграла вайну саюзнікам, да якіх адносілася і Грэцыя, яна вымушана была заключыць Сеўрскі мірны дагавор (1920), паводле якога Грэцыі пераходзіла акруга Ізміра з 70%-най хрысціянскай большасцю, а таксама практычна ўся Фракія, і Усходняя і Заходняя. Спачатку Венізеласу ўдавалася ўмела лавіраваць паміж інтарэсамі некалькіх заходніх дзяржаў. Аднак, вельмі хутка іх інтарэсы сутыкнуліся і стала відавочным іх нежаданне саступаць Канстанцінопаль і стратэгічна важны рэгіён праліваў Грэцыі, асабліва з-за боязі расійскай агрэсіі. З гэтай прычыны зона праліваў і Канстанцінопаль, абвешчаныя міжнароднай зонай, востраў Кіпр (Вялікабрытанія) і Дадэканескія астравы (Італія) засталіся па-за межамі грэчаскай тэрыторыі. Тым не менш, факт пераходу іх пад кіраванне еўрапейскімі дзяржавамі быў аблегчыў жыццё мясцовага хрысціянскага насельніцтва.
На першым этапе дзейнасць Венізеласа, а таксама рост патрыятызму грэкаў, якія імкнуліся завяршыць працэс эназісу (уз'яднання ўсіх грэкаў у адзінай праваслаўнай дзяржаве), прывёў да адчувальных вынікаў, хоць галоўная мэта — анексія Канстанцінопаля і прысваенне яму статусу грэчаскай сталіцы, так і не была дасягнута.
Венізелас імкнуўся даказаць, што Грэцыя сама здольная ўзяць пад свой кантроль рэгіён праліваў і Канстанцінопаль, і адразу пагадзіўся на акупацыю захаду Малой Азіі прапанаванай яму Антантай, з прычыны сутыкнення каланіяльных прэтэнзій італьянцаў на той жа рэгіён з іншымі дзяржавамі Антанты. Грэчаская армія высадзілася ў Ізміры і пасля паводле Сеўрскага міру захад Малой Азіі адыходзіў да Грэцыі. Але саюзнікі не перасталі канфліктаваць адзін з адным і, скарыстаўшыся паражэннем Венізеласа на выбарах і прыходам да ўлады караля Канстанціна, вядомага ў мінулым як сябра Германіі, сталі адзін за адным здраджваць і аказваць дапамогу турэцкаму ўраду ў Анкары. У гэты ж час магутная хваля турэцкай мабілізацыі пад правадырствам Атацюрка аказала грэчаскім сілам адпор і разграміла іх, пераследваючы да самага Ізміра, дзе адбылася сапраўдная катастрофа.
Вялікая ідэя, такім чынам, скончылася паражэннем Грэцыі, генацыдам і дэпартацыяй асноўнай масы 2-мільённага хрысціянскага насельніцтва Анатоліі (Гл. Грэка-турэцкі абмен насельніцтвам).
Ультраправая грэчаская партыя «Залаты світанак» падтрымлівае адраджэнне Вялікай ідэі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.