Вялікая Італія (італ.: Grande Italia), ці Імперская Італія (Italia Imperiale) — амбіцыйны праект, задуманы ў фашысцкайІталіі. Мэтай гэтага праекта было стварэнне італьянскай імперыі, якая акрамя тэрыторый, на якія прэтэндавалі ірэдэнтысты (Корсіка, Ніца, Далмацыя, Мальта), уключала б у сябе дадатковыя міжземнаморскія ўладанні з італьянскім насельніцтвам ці размешчаныя ў італьянскай сферы ўплыву. Да такіх тэрыторый прыхільнікі Вялікай Італіі прылічалі Албанію, Чарнагорыю, паўночны Туніс і паўночную Лівію. Праект меў на ўвазе стварэнне італьянскай дзяржавы, у якой неітальянскія элементы асіміляваліся бы і заахвочвалася італьянская каланізацыя. Меркаваная экспансія дапамагла бы Італіі аднавіць панаванне ў Міжземнамор'і, страчанае пасля падзення Рымскай імперыі.
Baioni, Massimo. Risorgimento in camicia nera. Carocci. Arezzo, 2006.
Blitzer, Wolf. Century of War. Friedman/Fairfax Publishers. New York, 2001 ISBN 1-58663-342-2.
Chapin Metz, Helen. Libya: A Country Study. GPO for the «Library of Congress». Washington, 1987.
De Felice, Renzo Interpretations of Fascism (translated by Brenda Huff Everett). Harvard University Press. Cambridge, 1977 ISBN 0-674-45962-8.
De Felice, Renzo. Mussolini l’Alleato: Italia in guerra 1940—1943. Rizzoli Ed. Torino, 1990.
Del Boca, A. Le guerre coloniali del fascismo Laterza. Roma, 1991.