Вэлі Пэрэйд
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Вэлі Пэрэйд» (англ.: Valley Parade) — футбольны стадыён, размешчаны ў Брэдфардзе, графства Заходні Іаркшыр. З'яўляецца хатнім стадыёнам клуба «Брэдфард Сіці» з 1903 года і змяшчае больш 25 000 гледачоў. Першапачаткова быў пабудаваны па заказе рэгбійнага клуба «Мэнінгем» у 1886 годзе.
Вэлі Пэрэйд | |
---|---|
Поўная назва | Coral Windows Stadium |
Месцазнаходжанне | Брэдфард, Заходні Іаркшыр, Англія |
Пабудаваны | 1886 |
Уладальнік | Gordon Gibb's pension fund |
Хатняя каманда | Брэдфард Сіці |
Умяшчальнасць | 25 136 |
Памеры поля | 103 х 64 метраў (113 х 70 ярдаў) |
Пакрыццё | натуральнае |
Сайт | bradfordcityfc.co.uk/sup… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першая рэканструкцыя адбылася ў 1908 годзе пад кіраўніцтвам архітэктара Арчыбальда Лейтча па выпадку выхаду «Брэдфарда» ў Першы дывізіён. У 1911 годзе быў устаноўлены рэкорд наведвальнасці на стадыёне, які трымаецца дагэтуль, — на гульні Кубка Англіі з «Бернлі» прысутнічала 39 146 гледачоў.
11 мая 1985 года на стадыёне адбыўся пажар, ахвярамі якога сталі 56 чалавек, 265 чалавек атрымалі раненні. Судовы эксперт Дэвід Вулі прыйшоў да высновы, што прычынай пажару апынулася цыгарэта ці запалка, якая звалілася ў зазор паміж сядзеннямі ў пустэчу пад трыбунамі, дзе загарэлася раскіданае там смецце.[1]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.