Вэлыкы Бэрэзны
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вэлыкы Бэрэзны[1] (укр.: Великий Березний) — пасёлак гарадскога тыпу ў Закарпацкай вобласці Украіны ля мяжы з Славакіяй на рацэ Уж, цэнтр Вэлыкабэрэзнянскага раёна. Размешчаны на тэрыторыі Лемкаўшчыны.
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Першая згадка пра паселішчадатуецца 1409 г., калі стараста Бонча прыцягнуў да адказнасці вінаватага за нейкае злачынства і над ім адбыўся суд. У дзяржаўным падатковым спісе за 1427 г. гаворыцца пра тое, што Вэлыкы Бэрэзны адносіцца да валадарстваў Ужгарадскай дамініі графаў Другетаў (Другецці). У 1691 г. цяперашні раён (цэнтр і навакольныя вёскі) на правах акругі ўваходзіў у 4-й дыстрыкт Ужгарадскай дамініі графа Бэрчэні, спадчынніка Другетаў.
Па стане на 1427 г. тут налічвалася 33 сялянскія двары, гэта значыць прыкладна 150 душ. За перапісам 1791 г. у сяле было 80 прыгонных сем'яў з надзелам і 70 беззямельных. Жыхары вёскі прымалі актыўны ўдзел у вызваленчай вайне 1703-1711 гг. Атрады паўстанцаў пад кіраўніцтвам Івана Бецы, якія спусціліся з гор, у верасні 1703 г. аблажылі Ужгарадскую крэпасць.
Паводле перапісу 1751 г., у вёсцы было 40 двароў і больш за 200 жыхароў. 12 красавіка 1770 г. паселішча атрымала статус мястэчка і звязаныя з гэтым правы праводзіць вялікія кірмашы, куды сцякаўся народ з абодвух бакоў Карпат. Па стане на 1825 г. тут было 126 дамоў і 1309 жыхароў.
Згодна з геаграфічным слоўнікам Венгрыі, па стане на 1839 г. тут налічвалася 1216 душ, з іх 750 грэка-каталікоў - украінцаў, 300 рыма-каталікоў, пераважна венграў і немцаў-аўстрыйцаў, 160 габрэяў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.