![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6b/Horde-portal.png/640px-Horde-portal.png&w=640&q=50)
Вэб-праграма
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вэб-праграма (англ.: web application) — праграмнае забеспячэнне, доступ да якога ажыццяўляецца з дапамогай вэб-браўзера. Вэб-праграмы дастаўляюцца ў Сусветным павуцінні (World Wide Web) карыстальнікам, якія падключаны да сеткі.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6b/Horde-portal.png/640px-Horde-portal.png)
Логіка вэб-праграмы размеркавана паміж серверам і кліентам (браўзерам), захоўванне даных ажыццяўляецца, пераважна, на серверы, абмен інфармацыяй адбываецца па сетцы, звычайна па сетцы Інтэрнэт. Адной з пераваг такога падыходу з’яўляецца той факт, што кліенты не залежаць ад канкрэтнай аперацыйнай сістэмы карыстальніка, таму вэб-праграмы з’яўляюцца кросплатформавымі, дзякуючы таму, што могуць працаваць на любой АС, дзе ёсць браўзер.
Вэб-праграмы сталі шырока выкарыстоўвацца ў канцы 1990-х — пачатку 2000-х гадоў.