Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2018
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2018 (Беларусбанк—чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2018 года.
Хуткія факты Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2018 Беларусбанк—чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе ...
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2018 Беларусбанк—чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Час правядзення | 30 сакавіка — 2 снежня |
Колькасць удзельнікаў | 16 |
Гарады | 13 |
Стадыёны | 14 |
Прызавыя месцы | |
![]() |
БАТЭ (Барысаў) (15-ы раз) |
![]() |
Шахцёр (Салігорск) |
![]() |
Дынама (Мінск) |
![]() |
Дынама (Мінск) |
Статыстыка чэмпіянату | |
Наведвальнасць | 469 400 (1 956 за гульню) |
Згуляна матчаў | 240 |
Забіта галоў | 516 (2.15 за гульню) |
Бамбардзір(ы) | Павел Савіцкі (Дынама Брэст) (15 мячоў) |
Лепшы ігрок | Ігар Стасевіч (БАТЭ) |
← 2017 2019 → |
Закрыць
Чэмпіёнам, 15-ы раз у гісторыі і 13-ы раз запар, стаў барысаўскі БАТЭ, які забяспечыў чэмпіёнства заўчасна, перайграўшы 4 лістапада 2018 года ў матчы 27-га тура гродзенскі «Нёман» у гасцях з лікам 1:0. За астатнія медалі барацьба ішла да апошняга тура, у выніку другое месца дасталася салігорскаму «Шахцёру», а трэцім стала мінскае «Дынама».