![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/ca/Daumier_galerie_tableaux.jpg/640px-Daumier_galerie_tableaux.jpg&w=640&q=50)
Выстаўка
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Выстаўка (значэнні).
Вы́стаўка (выста́ва — паланізм[1][2]) — публічная дэманстрацыя дасягненняў у вобласці эканомікі, навукі, тэхнікі, культуры, мастацтва і іншых абласцях грамадскага жыцця. Паняцце можа пазначаць як само мерапрыемства, так і месца правядзення гэтага мерапрыемства.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/ca/Daumier_galerie_tableaux.jpg/320px-Daumier_galerie_tableaux.jpg)
Адрозніваюць выстаўкі: мясцовыя, нацыянальныя, міжнародныя і сусветныя, а таксама ўсеагульныя, якія ахопліваюць усе галіны чалавечай дзейнасці (напрыклад, Выстаўка дасягненняў народнай гаспадаркі СССР ВДНГ, Беларускі павільён (ВДНГ)) і спецыялізаваныя, прысвечаныя толькі адной вобласці дзейнасці чалавека. Да апошніх адносяцца мастацкія, прамысловыя і сельскагаспадарчыя. Таксама адрозніваюць выстаўкі перыядычныя (часовыя) і пастаянныя.