Вуліца Энгельса (Мінск)
вуліца ў Мінску / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вуліца Энгельса.
Вуліца Энгельса — вуліца ў цэнтральнай частцы Мінска.
Хуткія факты Вуліца Энгельса Мінск, Агульная інфармацыя ...
Вуліца Энгельса Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Ленінскі, Цэнтральны |
Працягласць | 1050 м |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Няміга, Купалаўская, Кастрычніцкая, Першамайская |
Ранейшыя назвы | Дамініканская, Петрапаўлаўская, Валадарскага |
Назва ў гонар | Фрыдрых Энгельс |
Код вуліцы | 1022[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Вуліца пачынаецца ў Верхнім горадзе. У XVII стагоддзі атрымала назву Дамініканскай у гонар закладзенага на ёй манастыра ордэна дамініканцаў. Таксама вуліца раней называлася Петрапаўлаўскай (да 1919 года), вуліцай Валадарскага (да 1922 года).
Вуліца перасякаецца з вуліцай Інтэрнацыянальнай, праспектам Незалежнасці, вуліцамі Карла Маркса, Кірава і Ульянаўскай. Разам з праспектам Незалежнасці вуліца ўтварае Кастрычніцкую плошчу.
Нумарацыя дамоў — ад плошчы Свабоды. На вуліцы размешчаны Мінскі абласны выканаўчы камітэт, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, кінатэатр «Піянер», Беларускі дзяржаўны тэатр лялек, гасцініца «Кастрычніцкая», Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача.
- Прэзідэнт-Атэль. Да рэканструкцыі меў назву гасцініца «Кастрычніцкая» (архітэктары Л. Пагарэлаў, Ю. Івахнішын, Т. Лабінская)[2].
- Кінатэатр «Піянер»
- Праспект Незалежнасці і Кастрычніцкая плошча. Удалечыні — вуліца Энгельса