![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/12/Belarus_adm_location_map.svg/langbe-640px-Belarus_adm_location_map.svg.png&w=640&q=50)
Воўпаўскае вадасховішча
вадасховішча ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Во́ўпаўскае[1] — вадасховішча ў Беларусі, у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці, каля вёскі Кавалі.
Хуткія факты Воўпаўскае, Размяшчэнне ...
Воўпаўскае | |
---|---|
Каардынаты: 53°22′52″ пн. ш. 24°23′38″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Беларусь, Гродзенская вобласць, Ваўкавыскі раён |
Даўжыня | 5,6 км |
Шырыня | 0,85 км |
Плошча | 1,26 км² |
Аб'ём | 0,0023 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 18 км |
Найбольшая глыбіня | 5,4 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,8 м |
Плошча вадазбору | 1170 км² |
Упадаюць | Ваўпянка, Рось |
Выцякаюць | Рось |
Год напаўнення | 1955 |
Закрыць
Створана ў 1955 годзе плацінай Воўпенскай ГЭС на рацэ Рось, за 250 м ніжэй месца ўпадзення ў яе ракі Ваўпянка. Плошча воднай паверхні вадасховішча складае 1,26 км². Даўжыня 5,6 км, найбольшая шырыня 0,85 км, даўжыня берагавой лініі каля 18 км. Найбольшая глыбіня складае 5,4 м, сярэдняя — 1,8 м. Плошча вадазбору 1170 км². Ваганні ўзроўню вады да 0,5 м. Катлавіна вадасховішча знаходзіцца ў далінах рэк Рось і Ваўпянка. Берагавая лінія слабазвілістая, утварае 2 залівы. Берагі абрывістыя. Заходнія берагі дасягаюць вышыні 4 м, паўднёвыя — 1,2—2 м. Дно пясчанае і ілістае. Вадасховішча праточнае.