Вострыца[3], Лугавік (Deschampsia) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Шматгадовыя травяністыя расліны з голымі ці пад суквеццямі шурпатымі прамастойнымі сцёбламі вышынёю да 1 м, звычайна ўтвараюць дзярніну. Лісце вузкалінейнае, вострашурпатарабрыстае. Каласкі 2—3-кветныя, шматлікія, сабраныя ў раскідзістыя, рэдка сціснутыя, мяцёлкі. Плод — зярняўка.
Налічваецца каля 50 відаў. Пашыраны амаль ва ўсіх нетрапічных краінах зямнога шара, а таксама ў высакагор’ях тропікаў. На тэрыторыі Беларусі трапляецца вострыца дзірваністая, або шчучка (Deschampsia cespitosa).
Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.