Нау́ру — каралавы востраў у заходняй частцы Ціхага акіяна на поўдні Мікранезіі. Плошча вострава — 21,3 км², насельніцтва — каля 13 тысяч чалавек. Науру з’яўляецца параўнальна рэдкім тыпам каралавага вострава — паднятым атолам. У цэнтральнай частцы вострава размешчана злёгку саланаватае прэснаводнае возера Буада, якое з’яўляецца рэшткай старажытнай лагуны. На поўначы вострава знаходзіцца таксама група невялікіх азёр Анабар.

Хуткія факты Науру, Характарыстыкі ...
Науру
англ. Nauru
Аэрафотаздымак вострава Науру
Аэрафотаздымак вострава Науру
Характарыстыкі
Плошча21,3 км²
Найвышэйшы пункт61 м
Насельніцтва13 000 чал.
Шчыльнасць насельніцтва610,33 чал./км²
Размяшчэнне
0°31′50″ пд. ш. 166°56′15″ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Науру (востраў) (Акіянія)
Науру
Науру
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Востраў Науру знаходзіцца за 42 км на поўдзень ад экватара. Найбліжэйшы востраў Банаба размяшчаецца за 291 км на ўсход ад Науру і адносіцца да рэспублікі Кірыбаці. У 1968 годзе востраў абвешчаны незалежнай дзяржавай, якая з’яўляецца самай маленькай незалежнай рэспублікай на Зямлі.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.