![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/22/Layton_FL_Long_Key_SP_beach02.jpg/640px-Layton_FL_Long_Key_SP_beach02.jpg&w=640&q=50)
Лонг-Кі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лонг-Кі (англ.: Long Key) — востраў у Фларыдскім праліве. З'яўляецца часткай архіпелага Фларыда-Кіс. Уваходзіць у склад амерыканскага штата Фларыда. Плошча - 5,9 км². Насельніцтва - 184 чал. (2010 г.)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/thumb/e/e0/%D0%9B%D0%BE%D0%BD%D0%B3-%D0%9A%D1%96.png/220px-%D0%9B%D0%BE%D0%BD%D0%B3-%D0%9A%D1%96.png)
Лонг-Кі | |
---|---|
англ. Long Key | |
![]() Пляж | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 5,99 км² |
Насельніцтва | 184 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 30,72 чал./км² |
Размяшчэнне | |
24°49′12″ пн. ш. 80°48′44″ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Фларыда-Кіс |
Акваторыя | Фларыдскі праліў |
Краіна | |
![]() |
Востраў Лонг-Кі адносіцца да Сярэдняй (Middle Keys) або да ўскраіны Верхняй (Upper Keys) групы астравоў Фларыда-Кіс. Лічыцца, што на захад ад яго пачынаецца група Ніжніх астравоў (Lower Keys). Даўжыня з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад — 6,69 км. Мае каралавае паходжанне. Паўночна-ўсходняя частка ўяўляе сабою рэшткі старажытнага атола з адкрытым залівам і ўнутранай лагунай. Паўднёва-заходняя частка — выцягнутая пясчаная каса, шырынёй да 375 м.
Клімат трапічны вільготны. Улетку частыя ўраганы.
Востраў Лонг-Кі аб'яднаны з суседнімі астравамі мастамі, па яго тэрыторыі цягнецца шаша. Частку вострава займае гарадок Лэйтан. У 1969 г. пачаў дзейнічаць парк дзікай прыроды Лонг-Кі, падначалены дэпартаменту прыродааховы Фларыды. Ён займае плошчу 3,91 км², адметны зараснікамі манграў і мноствам пералётных птушак. На востраве развіваецца экалагічны турызм.