![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/44/Thule_carta_marina_Olaus_Magnus.jpg/640px-Thule_carta_marina_Olaus_Magnus.jpg&w=640&q=50)
Востраў-прывід
From Wikipedia, the free encyclopedia
Востраў-прывід — агульная назва для астравоў, якія ў розны час маляваліся на картах, але на самай справе не існуюць. З часоў антычнасці ў Еўропе абмяркоўвалася існаванне астравоў на захад ад Геркулесавых слупоў (Антылія) і на паўночны захад ад Брытаніі (Туле (руск.) (бел.). У часы Вялікіх геаграфічных адкрыццяў на карты трапіла вялікая колькасць уяўных астравоў, за якія прымалі айсбергі і верхнія міражы. Не выключана, што некаторыя астравы-прывіды (напр., Фердынандэя (руск.) (бел. блізу Сіцыліі, востраў Томпсан (руск.) (бел. у Паўднёвай Атлантыцы) калісьці існавалі, але пасля былі знішчаныя стыхіяй.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/44/Thule_carta_marina_Olaus_Magnus.jpg/320px-Thule_carta_marina_Olaus_Magnus.jpg)
Ад астравоў-прывідаў варта адрозніваць міфічныя астравы, існаванне якіх ніколі не было прадметам навуковай цікавасці (у «Адысеі» — Ээя (руск.) (бел. і Агігія (руск.) (бел., у рускіх казках — востраў Буян (руск.) (бел.), і міфічныя кантыненты, якія на карты таксама не наносяць (Атлантыда, Пацыфіда (руск.) (бел., Арктыда (руск.) (бел., Лемурыя (руск.) (бел.).