![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8a/Location_hypothesis_of_Atlantis_in_Med.jpg/640px-Location_hypothesis_of_Atlantis_in_Med.jpg&w=640&q=50)
Атлантыда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Атлантыда — легендарная зямля (востраў, архіпелаг ці нават кантынент), якая апусцілася на марское дно ў выніку землетрасення або іншага катаклізму, разам са сваімі жыхарамі — атлантамі. Упершыню згадваецца ў Платона ў дыялогах «Цімей» і «Крыцій». На дадзены момант у навуковых кругах лічыцца або цалкам выдуманым Платонам філасофскім міфам, або — міфам, складзеным на аснове ўспамінаў пра нейкую старажытную катастрофу, магчыма аб прарыве міжземнаморскіх вод у Чорнае мора ў канцы 4 тысячагоддзі да н.э. ці вывяржэнні вулкана на востраве Сантарын у сярэдзіне XV ст. да н.э. Пры гэтым, у кругах калянавуковых Атлантыда з'яўляецца прадметам самых разнастайных гіпотэз. Атлантыда стала таксама папулярным аб'ектам мастацкай творчасці, фантастычных твораў.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8a/Location_hypothesis_of_Atlantis_in_Med.jpg/640px-Location_hypothesis_of_Atlantis_in_Med.jpg)