мультымедыйны жанр сюжэтаў, звязаных у асноўным з амерыканскім Старым Захадам From Wikipedia, the free encyclopedia
Ве́стэрн (англ.: western, літаральна — заходні) — напрамак у мастацтве, характэрны для ЗША, можа ўключаць розныя жанры, напрыклад, камедыю, экшан, дэтэктыў, трылер і нават фантастыку; вестэрн характэрны для кінематографа, тэлебачання, літаратуры, жывапісу і інш. Дзеянне ў вестэрнах у асноўным адбываецца ў другой палове XIX стагоддзя на Дзікім Захадзе — будучых заходніх штатах ЗША, а таксама ў Заходняй Канадзе і ў Мексіцы. Упершыню з’явіўся ў літаратуры, затым у кінематографе. Як кінематаграфічны жанр распаўсюдзіўся з ЗША на іншыя краіны, якія паступова стварылі свой уласны эквівалент вестэрна.
Найбольшы росквіт вестэрна прыйшоўся на сярэдзіну XX стагоддзя. З таго ж перыяду намеціўся прыкметны спад.
Прымыкае да вестэрна аргентынская літаратура гаўчо і апавяданні аб еўрапейскіх пасяленцаў у Аўстраліі.
Вестэрн, акрамя літаратурнага, выяўленчага і ТБ-мастацтва — стыль верхавой язды і від коннага спорту, шырока распаўсюджаны ва ўсім свеце, асабліва ў ЗША. Вестэрн (конны спорт) складаецца з мноства дысцыплін, а спаборніцтвы збіраюць велізарную колькасць удзельнікаў і гледачоў.
Вестэрн часта паказвае заваяванне пустыні і падпарадкавання прыроды ў імя цывілізацыі, або канфіскацыю тэрыторый карэнных жыхароў памежжа.[1] Вестэрн адлюстроўвае грамадства, арганізаванае вакол кодэкса гонару і асабістага, прамога або прыватнага правасуддзя (накшталт, вендэты[2]). Папулярны сюжэт вестэрна — гісторыя якая круціцца вакол жыцця паўкачавога вандроўніка, як правіла, каўбоя або стралка.[1]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.