From Wikipedia, the free encyclopedia
Верхняя Венгрыя (венг.: Felső-Magyarország or Felvidék, славацк.: Horné Uhorsko) — назва тэрыторыі ў паўночнай частцы Каралеўства Венгрыя. У цяперашні час прыкладна супадае з тэрыторыяй Славакіі[2][3][4][5]. Падчас асманскіх войнаў назва Верхняя Венгрыя распаўсюджвалася толькі на паўночна-ўсходнія рэгіёны Венгерскага каралеўства, а паўночна-заходнія адносіліся да Ніжняй Венгрыі. У XVIII—XIX стагоддзях гэта азначэнне стала ўжывацца ў дачыненні да ўсёй паўночнай часткі каралеўства.
Насельніцтва Верхняй Венгрыі было разнамасным і складалася са славакаў, венграў, немцаў і русінаў. Паводле першых поўных дэмаграфічных звестак, што з'яўляюцца ў XVIII стагоддзі, славакі складалі большасць насельніцтва[6]. Яны называлі гэту тэрыторыю тэрмінам «Slovensko» (бел.: Славакія), вядомым у пісьмовых крыніцах яшчэ з XV стагоддзя, аднак без акрэсленых межаў і без пэўнага вызначанага статусу ў Венгрыі[7]. У венгерскай літаратуры гэты рэгіён часта завецца «Felvidék» (бел.: Узвышша)[8].
Пасля Першай сусветнай вайны значэнне венгерскага слова Felvidék (Felső-Magyarország выйшла з ужытку) звузілася да Славакіі і Карпацкай Русі. Цяпер выкарыстанне слова Felvidék у дачыненні да сваёй краіны славакі лічаць абразай[9], і яно ўжываецца венграмі выключна ў гістарычнай літаратуры для апісання сярэднявечнай тэрыторыі (хоць на той час гэты тэрмін яшчэ не ўвайшоў ва ўжыванне). Нават у дачыненні да трох дзяржаў рэгіёна, што засталіся ў складзе Венгрыі пасля Першай сусветнай вайны, цяпер ужываецца выраз Паўночная Венгрыя (Észak-Magyarország), а не Верхняя. Аднак прадстаўнікі венгерскай меншасці ў паўднёвых памежных рэгіёнах Славакіі працягваюць карыстацца звыклай назвай[10] дзеля азначэння тэрыторыі пражывання пераважна венграў[11]. Некаторыя называюць сябе felvidéki magyarok (бел.: «верхнія венгры»).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.