![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/68/Karte_S-Bahn_Wien.png/640px-Karte_S-Bahn_Wien.png&w=640&q=50)
Венскі S-Bahn
From Wikipedia, the free encyclopedia
Венскі S-Bahn (ням.: Wiener S-Bahn, Schnellbahn, шнэлька) — сістэма прыгарадна-ўнутрыгарадскога чыгуначнага транспарту (S-Bahn) у Вене, яе агламерацыі і прылеглых землях Аўстрыі. Уваходзіць у склад дзяржаўных Аўстрыйскіх чыгунак (Österreichischen Bundesbahnen, ÖBB). Інтэгравана ў сістэму гарадскога транспарту Вены, у тым ліку адзіным пасажырскім квітком у рамках т.зв. Усходняга транспартнага аб'яднання (VOR, Verkehrsverbund Ost Region).