адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Вензаве́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці Бларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Вензавец.
Вензавецкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Дзятлаўскі раён |
Уключае | 19 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Вензавец |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 451 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Юравіцкі сельсавет у складзе Дзятлаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Юравічы. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Міроўшчынскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Слонімскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Дзятлаўскага раёна. 12 лістапада 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вензавец, сельсавет перайменаваны ў Вензавецкі[2]. На 1 студзеня 1974 года ў склад сельсавета ўваходзілі 24 населеныя пункты[3]. 13 ліпеня 2007 года 10 населеных пунктаў (вёскі Апаліна-Басіна, Вянскі, Запашка, Каменка, Нямковічы, Пацаўшчына, Рэпішча, Сіратаўшчына, Труханавічы, Яцвезь) перададзены ў склад Дзятлаўскага сельсавета, у склад сельсавета са скасаванага Гярбелевіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Белякі, Буйкі, Сачыўляны, Сцяткоўшчына і Явар)[4]. 30 верасня 2008 года скасаваны хутар Пад’яварка[5]. 24 лютага 2022 года ў склад сельсавета з Дзятлаўскага сельсавета вернута вёска Рэпішча[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 1832 чалавекі[7], з іх 90,1 % — беларусы, 4,4 % — палякі, 4,0 % — рускія, 1,1 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 1451 чалавек[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.