From Wikipedia, the free encyclopedia
Велікоднае яйка — спецыяльна размаляваныя яйкі, якія дораць адзін аднаму на Вялікдзень.
Велікоднае яйка | |
---|---|
Вытворца | Easter eggs decorator[d] |
Статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны | Wiki-inventory for living heritage[d][1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Велікодныя яйкі з'яўляюцца атрыбутам аднаго з галоўных рэлігійных святаў хрысціян — дня памінання цудоўнага Уваскрэсення раскрыжаванага на крыжы Ісуса Хрыста.
Паводле падання, першае велікоднае яйка Святая роўнаапостальная Марыя Магдаліна паднесла рымскаму імператару Тыберыю. Калі Марыя прыйшла да Тыберыя і аб'явіла пра Уваскрасенне Хрыста, імператар сказаў, што гэта так жа немагчыма, як і тое, што курынае яйка будзе чырвоным, і пасля гэтых слоў курынае яйка, якое ён трымаў, стала чырвонага колеру.
Яшчэ задоўга да з'яўлення хрысціянства старажытныя народы лічылі яйка правобразам Сусвету — з яго нарадзіўся свет, навакольны чалавеку. Стаўленне да яйка як да сімвалу нараджэння адбілася ў вераваннях і звычаях егіпцян, персаў, грэкаў, рымлян. У славянскіх народаў яйка асацыіравалася з урадлівасцю зямлі, з вясновым адраджэннем прыроды. Даследчыкі маляванак адзначаюць, што на пісанках адлюстраваны архаічныя ўяўленні славян аб сусвеце, і, як відаць, пісанкі існавалі ў славян да прыняцця хрысціянства. У ранніх царкоўных дакументах, у прыватнасці Пазнаньскім сінадальнай статуце Андрэя Ласкаржа, які выкрываў паганскія перажыткі славян, смяротным грахом лічыцца ў велікодны час «… уручаць яйкі і іншыя падарункі…»[крыніца?].
У хрысціянскай традыцыі звычай фарбаваць яйкі звязаны з імем рымскага імператара Марка Аўрэлія. У дзень, калі нарадзіўся Марк Аўрэлій, адна з курыц, якія належалі яго маці, нібыта знесла яйка, пазначанае чырвонымі кропкамі. Шчаслівае прадвесце было вытлумачана як нараджэнне будучага імператара. З 224 года ў рымлян стала звычаем пасылаць у якасці віншавання адзін аднаму афарбаваныя яйкі. Хрысціяне перанялі гэты звычай, уклаўшы ў яго іншы сэнс: чырвоны колер мае асаблівую сілу, бо яйка ў велікодныя святы афарбавана крывёю Хрыста.
Іншая легенда фарбавання яек гаворыць: пасля смерці Хрыста сем іудзеяў сабраліся на банкет. Сярод страў былі смажаная курыца і звараныя ўкрутую яйкі. Падчас балю адзін з тых, хто сабраўся, успомніўшы пра пакаранага, сказаў, што Ісус уваскрэсне на трэці дзень. На гэта гаспадар хаты запярэчыў: «Калі курыца на стале ажыве, а яйкі стануць чырвонымі, тады ён уваскрэсне». І ў тое ж імгненне яйкі змянілі колер, а курыца ажыла.
Трэцяя легенда сцвярджае, што гэта Дзева Марыя, каб пацешыць немаўля Ісуса, першай пачала афарбоўваць яйкі.
Яшчэ адна легенда звязвае гэты звычай з імем французскага караля Людовіка Святога, натхніцеля крыжовых паходаў. Вызвалены з палону, ён рыхтаваўся вярнуцца на радзіму. Перад яго ад'ездам быў уладкованы баль, на якім сярод іншых страў былі яйкі, размаляваныя ў розныя колеры.
Па адной з версій, звычай звязаны з Вялікім постам. У яго працягу згодна з правіламі грэчаскіх праваслаўных Цэркваў нельга ўжываць у ежу многія прадукты і яйкі ў тым ліку. Народ, жадаючы захаваць яйкі, варыў іх, а каб не блытаць з не варанымі — афарбоўваюць, пераважна выкарыстоўваючы натуральныя фарбавальнікі. Неўзабаве жыццёвая патрэба ператварылася ў традыцыю, што суправаджае велікоднае свята.[2]
У Іране існуе даўняя традыцыя фарбаваць яйкі на Наўруз.
Яйкі, афарбаваныя ў адзін колер, называліся фарбаванкамі; калі на агульным каляровым фоне пазначаліся плямы, палоскі, кропка іншага колеру — гэта была крапанка. Яшчэ былі пісанкі — яйкі, размаляваныя ад рукі сюжэтнымі або арнаментальнымі ўзорамі.
Пісанкі — гэта больш складаны спосаб размалёўвання яек. На сырым халодным яйку выводзяць узоры гарачым воскам пры дапамозе стальнога пярца. Зрабіўшы ўзор, яйка мачаюць у разведзеную халодную фарбу, пачынаючы з самай светлай, абціраюць і робяць новы ўзор воскам, і зноў мачаюць у іншую фарбу. Калі ўсе ўзоры выведзеныя, трэба асцярожна «стапіць» воск з яйка — ці над полымем газавай гарэлкі, ці над свечкай. Па меры таго як воск растае, яго трэба выціраць мяккай паперкай ці анучкай.
Яшчэ ў пачатку XX стагоддзя «пісанкі» былі вельмі папулярныя і любімыя. Распісванню яек прысвячалі шмат часу, за гэтым заняткам сям'я праводзіла ўвесь вечар Вялікага Чацвярга, так як у Страсную пятніцу пяклі кулічы, а ў ноч з Вялікай Суботы на Нядзелю асвячалі. «Пісалі» яйкі спецыяльнымі каляровымі фарбамі і спецыяльнымі маленькімі кручкамі з тонкага дроту, якія мачалі ў распалены воск… Распісаныя такім чынам яйкі афарбоўваліся ў месцах, не кранутых воскам. Часам на рознакаляровыя афарбаваныя яйкі наклейвалі з залацістай або серабрыстай фальгі разнастайныя ўзоры і ўпрыгожвання.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.