Велікарыцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Велікары́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Велікарыта.
Велікарыцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Маларыцкі раён |
Уключае | 12 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Велікарыта |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 277 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Масевіцкага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Брэсцкім раёне. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 12 населеных пунктаў[2].
26 сакавіка 2017 года ўтворана вёска Станцыя Закруцін[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 1813 чалавек[4], з іх 86,5 % — беларусы, 8,2 % — украінцы, 3,9 % — рускія, 0,6 % — палякі[5]; паводле перапісу 2019 года (12 населеных пунктаў) — 1277 чалавек[6].