From Wikipedia, the free encyclopedia
Ва́цлаў Бе́неш (псеўданім — Трэ́бізскі) (чэшск.: Václav Beneš Třebízský, 27 лютага 1849, Трэбіз (цяпер раён Кладна, Сярэднячэшскага края Чэшскай Рэспублікі) — 20 чэрвеня 1884, Марыенбад) — чэшскі пісьменнік і каталіцкі святар.
Вацлаў Бенеш Трэбізскі | |
---|---|
чэшск.: Václav Beneš Třebízský | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Václav Beneš Třebízský[1] |
Дата нараджэння | 27 лютага 1849[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 чэрвеня 1884[2][3][…] (35 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, каталіцкі святар, святар |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сям'і краўца. Вучыўся ў гімназіі ў Сланах і Празе. Затым вывучаў багаслоўе ў Празе. У 1875 быў пасвечаны ў святары. Служыў спачатку ў прыходзе каля г. Бераўн, з 1876 — у Клецанаў каля Прагі.
Захварэў на сухоты, і нягледзячы на неаднаразовыя паездкі на курорты Еўропы, памёр падчас лячэння ў Марыенбадзе ў 1884 годзе. Цела нябожчыка было перавезена ў Прагу і пахавана на Вышаградскіх могілках.
Трэбізскі — раманіст і апавядальнік, поўны любові да народа і ідэалізму. Аўтар твораў з гісторыі Чэхіі. Падобна Алаісу Ірасеку, стварыў шэраг гістарычных раманаў, якія адлюстроўваюць рух гусітаў, перыяд аўстрыйскага валадарства («цемры») і нацыянальнага адраджэння, але таксама апісваў іншыя перыяды чэшскай гісторыі ад ранніх вытокаў дзяржавы да XIX стагоддзя. Дзеянне многіх гістарычных прац Трэбізскага адбываецца ў рэгіёне, дзе нарадзіўся аўтар.
Творы пісьменніка карысталіся вялікай папулярнасцю ў чэшскім грамадстве.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.