From Wikipedia, the free encyclopedia
Васі́ль Шу́йскі (пры ўступленні на прастол Васі́ль IV Іаа́навіч) (1552 — 12 верасня 1612) — цар і вялікі князь усяе Русі з 1606 па 1610. Сын князя Івана Андрэевіча Шуйскага.
Васіль Шуйскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Ілжэдзмітрый I | ||||||
Пераемнік | Уладзіслаў Ваза | ||||||
Нараджэнне |
1552[1] |
||||||
Смерць |
12 верасня 1612[2][3] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Шуйскія | ||||||
Бацька | Іван Шуйскі[d] | ||||||
Жонка | Maria Buynosova-Rostovskaya[d] і Yelena Repnina[d] | ||||||
Дзеці | Anastasiya Vasilyevna[d] | ||||||
Веравызнанне | Праваслаўная Царква | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Баярын і кіраўнік Маскоўскай суднай палаты з 1584 года. Рында з вялікім саадакам у паходах 1574, 1576, 1577 і 1579. Ваявода Вялікага палка ў паходзе да Серпухава летам 1581 года. Ваявода Вялікага палка ў паходзе да Ноўгарада ў ліпені 1582 года пры браце Андрэі. Ваявода палка правай рукі ў паходзе да Серпухава ў красавіку 1583 года. Ваявода смаленскі ў 1585—1587. Па невядомых прычынах быў у недоўгачасовай ссылцы ў 1586 годзе.
Падчас пераследу Шуйскіх Гадуновым з 1587 знаходзіўся ў ссылцы ў Галічы. У 1591 Гадуноў, ужо не бачачы небяспекі ад Шуйскіх, вяртае іх у Маскву. З тых часоў Шуйскія ў цэлым паводзілі сябе лаяльна.
У 1591 вёў следства па справе царэвіча Дзмітрыя. Быў пад строгім наглядам Гадунова, Шуйскі прызнаў прычынай смерці царэвіча самазабойства, няшчасны выпадак. З гэтага жа года ізноў уведзены ў Баярскую думу. Пасля гэтага быў ваяводай наўгародскім. Першы ваявода палка правай рукі ў войскі Мсціслаўскага ў Крымскім паходзе да Серпухава 1598.
Са студзеня 1605 прызначаны ваяводай палка правай рукі ў паходзе супраць Ілжэдзмітрыя і ў бітве пад Дабрынічамі атрымаў перамогу. Аднак, не моцна жадаючы перамогі Гадунова, бяздзейнасцю даў узмацніцца самазванцу.
Пасля падзення Гадунова спрабаваў ажыццявіць пераварот, аднак быў арыштаваны і сасланы разам з братамі. Але Ілжэдзмітрыю неабходна была баярска падтрымка, і ў канцы 1605 года Шуйскія вярнуліся ў Маскву.
Падчас народнага паўстання 17 мая 1606 года Ілжэдзмітрый I быў забіты, а 19 мая група прыхільнікаў Васіля Іванавіча «выгукнула» Шуйскага царом. Быў каранаваны 1 чэрвеня Наўгародскім мітрапалітам Ісідорам. Васіль Іванавіч даў крыжацалавальны запіс, які абмяжоўваў яго ўладу. У пачатку чэрвеня ўрад Шуйскага абвясціў Барыса Гадунова забойцам царэвіча Дзмітрыя.
Прыход Шуйскага да ўлады ўзмацніў барацьбу сярод баярства і паміж паўднёвым і сталічным дваранствам, што прывяло да паўстання пад кіраўніцтвам І. Балотнікава. У барацьбе з ім Шуйскі высунуў праграму кансалідацыі ўсіх пластоў класа феадалаў, улічваючы іх інтарэсы ў палітыцы па сялянскім (Укладанне 9 сакавіка 1607), халопскім (указы 1607—1608), зямельным і фінансавым пытаннях.
Асобныя саступкі ў заканадаўстве аб халопах былі накіраваны на раскол лагера паўстанцаў. Згуртаванне класа феадалаў да вясны 1607 і падтрымка найбуйнейшых гарадоў Паволжа і поўначы дазволілі Шуйскаму ў кастрычніку 1607 разграміць паўстанне. Але ўжо ў жніўні 1607 пачаўся новы этап польскай інтэрвенцыі ў Расіі (Лжэдзмітрый II). Пасля паражэння пад Волхавам (1 мая 1608), урад Шуйскага быў абложаны ў Маскве. Да канца 1608 шматлікія раёны краіны апынуліся пад уладай Лжэдзмітрыя II. У лютым 1609 урад Шуйскага склаў дагавор са Швецыяй, па якім за найманне шведскіх войскаў саступала частку рускай тэрыторыі.
З канца 1608 пачаўся стыхійны народны рух супраць польскіх інтэрвентаў, узначаліць які ўрад Шуйскага (у асобе камандуючага руска-шведскім войскам князя М. В. Скопіна-Шуйскага) здолеў толькі з канца зімы 1609. Да сакавіка 1610 Масква і вялікая частка краіны былі вызвалены. Але яшчэ ў верасні 1609 пачалася адкрытая польская інтэрвенцыя.
Паражэнне войскаў Дзмітрыя Шуйскага пад Клушынам ад войска Жыгімонта III 24 чэрвеня 1610 і паўстанне ў Маскве прывялі да падзення Шуйскага. 17 (27) ліпеня 1610 часткай баярства, сталічнага і правінцыйнага дваранства Васіль IV Іаанавіч быў зрынуты з пасаду і гвалтоўна пастрыжаны ў манахі. У верасні 1610 ён быў выдадзены польскаму гетману Жалкеўскаму, які вывёз яго ў кастрычніку пад Смаленск, а пазней у Польшчу. Памёр у зняволенні ў Гастынскім замку, у 130 вёрстах ад Варшавы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.