From Wikipedia, the free encyclopedia
Васіль Іванавіч Пятроў (2 (15) студзеня 1917, сяло Чарналескае, Стаўрапольскі край — 1 ліпеня 2014, Масква) — савецкі военачальнік. Маршал Савецкага Саюза з 25 сакавіка 1983 года, Герой Савецкага Саюза (1982).
Васіль Іванавіч Пятроў | |
---|---|
руск.: Василий Иванович Петров | |
Дата нараджэння | 2 (15) студзеня 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 лютага 2014[1] (97 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства |
|
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія |
Званне | маршал Савецкага Саюза |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У Чырвонай Арміі з 22 лістапада 1939 года. У 1941 годзе скончыў 2-месячныя курсы младшых лейтэнантаў.
У гады Вялікай Айчыннай вайны: камандзір кавалерыйскага ўзвода, намеснік камандзіра эскадрона (жнівень 1941-сакавік 1942); на штабной працы: памочнік начальніка штаба палка па разведцы, ад'ютант старэйшага асобнага батальёна (сакавік-снежань 1942); камандзір батальёна аўтаматчыкаў, намеснік начальніка штаба па аператыўнай частцы 40-й асобнай мотастралковай брыгады (снежань 1942-сакавік 1943). З сакавіка 1943 па снежань 1944 года на штабной працы: начальнік аператыўнага аддзялення штаба брыгады, затым стралковай дывізіі.
Ваяваў на Паўднёвым, Крымскім, Паўночна-Каўказскім, Закаўказскім, Стэпавым, Варонежскім, 1-м і 2-м Украінскіх франтах. Удзельнічаў у абароне Адэсы, Севастопаля і Каўказа, вызваляў Украіну, фарсіраваў Дняпро і Днестр, ваяваў у Румыніі і Венгрыі.
Пасля вайны на штабных і камандных пасадах. У 1945 годзе скончыў паскораны курс ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ, у 1948 годзе — асноўны курс гэтай жа акадэміі.
Служыў у Далёкаўсходняй ваеннай акрузе. У 1948—1953 гадах — намеснік начальніка, начальнік аператыўнага аддзела штаба 1-й асобнай Чырванасцяжнай арміі; з чэрвеня 1953 па снежань 1955 года — камандзір 50-га стралковага палка, са снежня 1955 па студзень 1957 года — начальнік штаба 39-й стралковай дывізіі, са студзеня 1957 па ліпень 1961 года — камандзір 129-й вучэбнай мотастралковай дывізіі.
З ліпеня 1961 па чэрвень 1964 года — начальнік штаба арміі.
З чэрвеня 1964 па студзень 1966 года — камандуючы 5-й арміяй.
Са студзеня 1966 па красавік 1972 года — начальнік штаба Далёкаўсходняй ваеннай акругі.
З красавіка 1972 па май 1976 года — камандуючы войскамі Далёкаўсходняй ваеннай акругі.
З мая 1976 па снежань 1978 года — першы намеснік Галоўнакамандуючага сухапутнымі войскамі.
Падчас Эфіопа-самалійскай вайны (1977—1978) узначальваў аператыўную групу Міністэрства абароны ў Эфіопіі і займаўся планаваннем баявых аперацый эфіёпскіх войскаў.
Са снежня 1978 па лістапад 1980 года — Галоўнакамандуючы войскамі Далёкага Усходу. З лістапада 1980 па студзень 1985 года — Галоўнакамандуючы сухапутнымі войскамі - намеснік міністра абароны СССР.
Са студзеня 1985 па ліпень 1986 года — першы намеснік міністра абароны СССР.
Да 1992 года з'яўляўся таксама генеральным інспектарам Групы генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР, а таксама саветнікам начальніка Генеральнага штаба Аб'яднаных Узброеных Сіл СНД. З верасня 1992 года — саветнік пры Міністэрстве абароны Расійскай Федэрацыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.