From Wikipedia, the free encyclopedia
Ва́пнаўка[3] (Gypsóphila) — род кветкавых раслін сямейства гваздзіковых. Больш за 120 відаў.
Вапнаўка | |||||||||||||||||
Gypsophila repens — тыпавы від роду Вапнаўка. Агульны выгляд групы квітнеючых раслін | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
Gypsophila repens L.
| |||||||||||||||||
Даччыныя таксоны | |||||||||||||||||
|
Пашыраны ў Еўропе, Азіі і Аўстраліі (1 від). На Беларусі 7 відаў: 2 дзікарослыя — вапнаўка мяцёлчатая (Gypsophyla paniculata), расце па дарогах і чыгунках, на ўзлесках хваёвых лясоў і дзюнах, вырошчваецца ў культуры, і вапнаўка пучкаватая (Gypsophyla fastigiata), расце ў сухіх і светлых хваёвых барах, на ўзлесках, мелавых агаленнях і ўздоўж дарог; 2 занесеныя — вапнаўка пранізаналістая (Gypsophyla perfoliata) і вапнаўка чорнакаранялістая (Gypsophyla scorzonerifolia), растуць па чыгунках, на сметніках; З інтрадукаваныя — вапнаўка зграбная (Gypsophyla elegans), вапнаўка найвышэйшая (Gypsophyla altissima) і вапнаўка ціхаакіянская (Gypsophyla pacifica), растуць у кветніках, садах, часам як здзічэлыя на газонах.
Шмат- і аднагадовыя травяністыя расліны, радзей паўкусты з прамастойным, узыходным і распасцёртым, пераважна моцна разгалінаваным (ёсць шарападобныя, т.зв. «перакаціполе», і падушкападобныя формы) сцяблом. Лісце дробнае, суцэльнае, сядзячае, ад лінейна-ланцэтнага да ланцэтна-яйцападобнага. Кветкі дробныя, белыя, лілова-чырвоныя ці ружовыя, у складаных мяцёлчатых і шчыткападобных суквеццях. Плод — аднагнездавая каробачка. Дэкаратыўныя, тэхнічныя, лекавыя і меданосныя расліны.
Род уключае больш за 150 відаў[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.