Валянцін Канстанцінавіч Сіманенка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сіманенка Валянцін Канстанцінавіч (укр.: Симоненко Валентин Костянтинович; нар. 4 ліпеня 1940 года ў Адэсе) — украінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, часова выконваў абавязкі прэм’ер-міністра Украіны ў 1992 годзе.
Валянцін Канстанцінавіч Сіманенка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
укр.: Валентин Костянтинович Симоненко | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Вітольд Паўлавіч Фокін | ||||||
Пераемнік | Леанід Данілавіч Кучма | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
4 ліпеня 1940(1940-07-04) (84 гады) |
||||||
Імя пры нараджэнні | укр.: Валентин Костянтинович Симоненко | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1962 годзе скончыў Адэскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Быў накіраваны працаваць на будоўлю Кіеўскай ГЭС, дзе працаваў майстрам. З лютага па жнівень 1963 года працаваў інжынерам-канструктарам Адэскага кінапрадпрыемства, са жніўня 1963 года па верасень 1965 года — канструктарам у праектным інстытуце «Укрдзіпрагідроліз» у Адэсе. У 1965—1970 гадах працаваў у будаўнічай арганізацыі. Са снежня 1970 года па красавік 1973 года — дырэктар будаўнічага завода № 3 «Адэзалізабэтон».
У 1973—1976 гадах быў загадчыкам аддзела ў гаркаме КПСС у Адэсе. Да 1980 года — першы сакратар райкама КПСС Прыморскага раёна Адэсы, з верасня 1980 года па верасень 1983 года — другі сакратар гаркама КПСС у Адэсе.
З сакавіка 1983 года па сакавік 1992 года — старшыня выканкама Адэскага гарсавета народных дэпутатаў. З сакавіка па ліпень 1992 года — прадстаўнік прэзідэнта Украіны ў Адэскай вобласці. З 11 ліпеня 1992 года — першы намеснік прэм’ер-міністра Украіны. 2—12 кастрычніка 1992 года часова выконваў абавязкі прэм’ер-міністра краіны. 7 лістапада 1992 года звольнены з пасады першага віцэ-прэм’ера.
У 1990—1992 і 1994—1998 гадах быў дэпутатам Вярхоўнай Рады. Быў таксама дарадцам прэзідэнта Украіны. У канцы 1990-х гадоў адышоў ад палітыкі і заняўся навуковай працай, атрымаўшы званне прафесара ў 2000 годзе.