From Wikipedia, the free encyclopedia
Вальварыела шаўкавістая (Volvariella bombycina) — від грыбоў роду Похвіца (Volvariella) сямейства Плютэевыя (Pluteaceae).
Вальварыела шаўкавістая | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Volvariella bombycina (Schaeff.) Singer, 1951 | |||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||
|
Капялюшык 7-18 см у дыяметры, у маладых асобнікаў у форме званочка, затым плоска-выпуклы, сухі, ад белага да светла-вохрыста-карычневага колеру, з густымі, прыціснутымі, радыяльна размешчанымі кудзелістымі лускавінкамі, з бялёсым або жаўтлявым адценнем.
Пласцінкі свабодныя, у маладых грыбоў белыя, затым ружаватыя.
Ножка 7-19 см даўжынёй і 1-2 см дыяметрам, цыліндрычная, бялёсая, у аснове з вялікай, шырокай, мешкаватай вольвай бруднага бела-жоўтага або карычневага колеру.
Мае прыемны смак і пах.
Споравы парашок ружовы. Споры ружаватыя, эліпсоідныя, гладкія.
Гэта рэдкі, але шырока распаўсюджаны від, які сустракаецца ў Азіі, Аўстраліі, Еўропе, Паўночнай Амерыцы і краінах Карыбскага басейна. Сустракаецца летам і восенню ў лісцевых і змешаных лясах, парках і г. д., на жывых і адмерлых ствалах лісцевых дрэў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.