![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/73/Fighter.formation.arp.750pix.jpg/640px-Fighter.formation.arp.750pix.jpg&w=640&q=50)
Вайсковая авіяцыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вайсковая авіяцыя — разнавіднасць авіяцыї, якая змяшчае розныя віды самалётаў, верталётаў і іншых лятальных апаратаў, з мэтай вядзення вайсковых дзеянняў у паветранай прасторы.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/73/Fighter.formation.arp.750pix.jpg/640px-Fighter.formation.arp.750pix.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e7/Antonov_An-124_EFHK.jpg/640px-Antonov_An-124_EFHK.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f8/Group_photo_of_aerial_demonstrators_at_the_2005_Naval_Unmanned_Aerial_Vehicle_Air_Demo.jpg/640px-Group_photo_of_aerial_demonstrators_at_the_2005_Naval_Unmanned_Aerial_Vehicle_Air_Demo.jpg)
Тэрмін «вайсковая авіяцыя» у шэрагу краін ідэнтычны паняццю Ваенна-паветраныя сілы. На ўзбраенні авіяцыйных часцей знаходзяцца:
- самалёты (пілатаваныя і беспілотныя; палубныя і наземнага базавання)
- гідрасамалёты
- верталёты.
Аснову баявой моцы вайсковай авіяцыі складаюць звышгукавыя ўсепагодныя самалёты, аснащаныя разнастайным бомбавым і ракетна-артылерыйскім узбраеннем, здольныя ўшчэнціць на далёкіх адлегласцях цэлі як ядзернымі, так і звычайнымі сродкамі.
У залежнасці ад прызначэння і падпарадкавання вайсковая авіяцыя ў большасці краін дзеліцца на віды:
- армейская,
- франтавая (тактычная),
- далёкая (стратэгічная),
- супрацьпаветранай абороны,
- авіяцыя ваенна-марскога флоту (берагавая, карабельная, палубная)
- ваенна-транспартная авіяцыя.
Залежна ад баявых задач і характару дзеянняў вайсковая авіяцыя дзеліцца на роды:
- бамбардзіровачная (ракетаносная),
- знішчальна-бамбардзіровачная,
- знішчальная,
- штурмавая,
- выведвальная,
- супрацькарабельная,
- мінна-тарпедная,
- транспартная]],
- спецыяльная (адмысловая) і дапаможная.