узброены канфлікт паміж прарасійскімі сіламі і Украінай From Wikipedia, the free encyclopedia
Вайна́ на ўсходзе Украі́ны, таксама Вайна́ ў Данба́се (укр.: Війна на сході України) — пашырэнне расійскага ўварвання з Крыму, дзе адбывалася з 20 лютага па 18 сакавіка 2014 года[7], на ўсходнія вобласці Украіны дыверсійнымі падраздзяленнямі расійскага войска[8]. Пачалося з захопу адміністрацыйных будынкаў у Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцях. Суправаджалася перакідам некалькіх дзясяткаў тысяч расійскіх ваенных на мяжу з Украінай пад выглядам вучэнняў. Пасля іх сканчэння расійскія войскі засталіся на мяжы замест вяртання ў месцы сталага знаходжання[9]. Уварваннем з захопленых на ўсходзе земляў кіраваў палкоўнік Галоўнай разведвальнай управы (ГРУ) Расіі Ігар Гіркін з мянушкай Стралкоў (або Стралок), які 26 лютага прыляцеў ва Украіну з Масквы[10].
Артыкул або раздзел вымагае перапрацоўкі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Нейтральнасць артыкула пад пытаннем |
Вайна на усходзе Украіны | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Расійска-ўкраінская вайна | |||
| |||
Дата | з 6 красавіка 2014 | ||
Месца | Данецкая і Луганская вобласці Украіны | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прычынай паслужыў паспяховы захоп Крыму, які дазволіў перакінуць адтуль дыверсійныя падраздзяленні расійскага войска на чале з палкоўнікам ГРУ Расіі Ігарам Гіркіным. Нагодай для пашырэння ўварвання паслужыла просьба 1 сакавіка былога[11] прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча да прэзідэнта Расіі Пуціна «выкарыстаць узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі для.. абароны насельніцтва Украіны», бо быццам «бяспека людзей, асабліва на паўднёвым усходзе.. пад пагрозай»[12]. Аднак 15 красавіка назіральнікі ААН, якія працавалі ва Украіне да 2 красавіка ўключна, адзначылі ў сваёй справаздачы адсутнасць пагрозы для рускіх ва Украіне і паслядоўнае распальванне нянавісці з боку расійскай прапаганды[13].
26 лютага прыхільнікамі саюзу з Расіяй, на флягштоку каля будынку харкаўскай гарадскай рады, быў вывешаны расійскі сцяг. Гэта адбылося пад час мітынгу, арганізаванага рухам «Працоўная Харкаўшчына». Мітынгоўцы выкрыквалі лозунгі накшталт «Расія-Севастопаль-Харкаў», «не аддамо Харкаў, адстаім свой горад» (мелася на ўвазе «адстаім ад новай улады»)[14].
1 сакавіка ў Харкаве адбыўся яшчэ адзін прарасійскі мітынг, пад час якога быў захоплены будынак абласной дзяржаўнай адміністрацыі. Некаторыя штурмуючыя былі ўзброены прынамсі траўматычнай зброяй. Пад час штурму былі траўмаваны 97 чалавек[15][16]. Міліцыя не перашкаджала штурмуючым[крыніца?]. Непадалёк ад адміністрацыі, на вуліцы Пушкінскай у момант штурму быў заўважаны шэраг (прыкладна 9-10) аўтобусаў з расійскімі нумарамі, што дала падставу меркаваць пра так званых «расійскіх турыстаў»[17].
4 сакавіка некалькі сотняў чалавек паспрабавалі ўзяць штурмам Харкаўскую абласную дзяржаўную адміністрацыю, дзе а 12.00 павінна было пачацца прадстаўленне новага старшыні АДА Ігара Балута. Да будынку адміністрацыі прыйшлі некалькі сотняў чалавек з георгіеўскімі стужкамі і з дзвюма сцягамі (адзін РФ і адзін сцяг СССР). Яны паспрабавалі ўварвацца ўнутар будынку, але ўваход быў акружаны міліцыяй, якой хутка стала больш за пратэстуючых. Пасля няўдачы штурму дэманстранты пачалі скандаваць лозунгі: «Харкаў — наш горад!», «Рэферэндум!», і «Расія!»[18].
Паводле выдання «ОстроВ» 12 мая атрад на чале з расійскім грамадзянінам Сяргеем Здрылюком (мянушка Абвер), падначаленым расійскаму палкоўніку ГРУ Гіркіну, гвалтам прымусіў Рамана Лягіна абвясціць сфальсіфікаваны вынік незаконнага рэферэндуму аб выхадзе вобласці са складу Украіны[19].
На 19 мая цягам папярэдніх 2 тыдняў украінскія снайперы забілі ў Славянску звыш за 100 падначаленых палкоўніку ГРУ Расіі Гіркіну дыверсантаў, сярод якіх пераважалі этнічныя чачэнцы і асеціны[20].
22 мая пад Валнавахай атрад падпалкоўніка ГРУ Расіі Ігара Безлера (мянушка Бес) забіў 16 украінскіх ваенных[21].
5 чэрвеня пры адбіцці налёту з Расіі на прапускны пункт «Марынаўка» ўкраінскія памежнікі забілі 15 дыверсантаў і знішчылі тры грузавікі і адзін бронетраспарцёр (БТР) нападнікаў[22].
Станам на 6 ліпеня сілы ўкраінскай арміі, а таксама добраахвотніцкіх батальёнаў вызвалілі ад сепаратысцкіх сіл гарады Славянск і Краматорск (паўночны захад Данецкай вобласці). Сутычкі працягваюцца на межах іншых тэрыторый, якія знаходзяцца пад кантролем сепаратыстаў[23].
1 сакавіка на плошчы Леніна быў арганізаваны прарасійскі мітынг (паводле саслоўя на 13.30 ля будынку Данецкай адміністрацыі знаходзілася каля 4 тысяч чалавек). Прарасійскія актывісты заклікалі сваіх прыхільнікаў усталяваць намётавае мястэчка ля будынку Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі і абралі новага «народнага губернатара» Паўла Губарава, які адразу запатрабаваў ад сілавікоў даць прысягу на вернасць «народнай уладзе», што супярэчыць працэдуры і рэгламенту прызначэння кіраўнікоў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. Мітынгоўцы прынеслі вялікі сцяг Расіі і пачалі выкрыкваць лозунгі накшталт «Расія», «Слава Беркуту». Праз некаторы час адбылася спроба штурму будынку абласной адміністрацыі. Пад час штурму былі траўмаваны 97 чалавек (ва ўсіх траўмы ад удараў розных частак цела, два чалавекі атрымалі раненні з траўматычнай зброі)[24][25].
3 сакавіка дэпутаты заблакаванай абласной дзяржаўнай адміністрацыі прынялі рашэнне аб правядзенні рэферэндуму адносна статусу Данецкай вобласці[26], што не адпавядае заканадаўству дзяржавы адносна правядзення рэферэндуму.
Бачачы складаную сітуацыю і маючы на ўвазе наяўнасць каардынат мітынгоўцаў расійскага грамадзянства, 4 сакавіка губернатар Данецкай вобласці Сяргей Тарута прапанаваў неадкладна зрабіць больш жорсткі кантроль за расійскімі грамадзянамі на ўездзе ва Украіну (а калі патрабуецца, то забараніць уезд у краіну ўсім «сумнеўным людзям»)[27].
5 сакавіка адбылося адразу 2 мітынгі. Адзін у падтрымку адзінства Украіны (каля 10 000 чалавек сабраліся на плошчы Леніна), другі — прарасійскі (1 500 чалавек сабраліся ля будынку абласной адміністрацыі). Паводле непацверджаных звестак большасць удзельнікаў прарасійскага мітынгу былі жыхарамі Расіі. Праз некаторы час прарасійскія мітынгоўцы пайшлі на штурм адміністрацыі (адміністрацыя была загадзя заблакаваная праваахоўнікамі, аднак гэта не стала для мітынгоўцаў перашкодай)[28]. Пасля завяршэння мітынгу прыхільнікаў адзінства Украіны на мітынгоўцаў напалі людзі з ліку прыхільнікаў прарасійскіх сепаратысцкіх сіл. Яны распылілі ў натоўпе газ, кінулі некалькі дымавых шашак, пасля чаго завязалася бойка паміж удзельнікамі двух процілеглых мітынгаў. У ходзе бойкі пацярпелі 7 чалавек. У гэты ж дзень невядомымі ўзброеннымі людзьмі быў захоплены Данецкі тэлецэнтр[29].
6 сакавіка, праваахоўнымі органамі былі вызвалены ўсе[крыніца?] захопленныя будынкі. Затрымана 70 чалавек, сярод якіх — Павел Губараў (самаабраны губернатар Данбаса).[30]
26 мая пры вызваленні аэрапорту Данецку ўкраінскія войскі забілі 38 захопнікаў[31], 31 з якіх апынуўся расійскім грамадзянінам. 28 мая з морга на грузавіку назад у Расію выправілі ў трунах 31 цела расійскіх дыверсантаў[32], сярод якіх быў інструктар Цэнтру спецыяльнага прызначэння ФСБ Расіі Сяргей Ждановіч (ураджэнец і жыхар г. Электрагорску, Маскоўская вобласць)[33].
2 сакавіка зноў адбыўся мітынг перад будынкам Луганскай адміністрацыі, на якім мітынгоўцы прынялі рэзалюцыю аб правядзенні ў рэгіёне рэферэндуму аб адлучэнні Данбаса ад Украіны. Арыентыровачная дата рэферэндуму — 10 сакавіка. Прызначэнне рэферэндуму не адпавядае заканадаўству дзяржавы.
У гэты ж час, у самім будынку адміністрацыі праходзіла пасяджэнне абласной рады з парадкам дня «Аб грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне». А 14-й гадзіне, кіраўнік «Луганскай гвардыі» Аляксандр Харытонаў перадаў дэпутатам рэзалюцыю рашэння аб звароце да Уладзіміра Пуціна з просьбай уводу войскаў на тэрыторыю Луганскай вобласці. Аднак дэпутаты прынялі рашэнне не падтрымліваць рэзалюцыю мітынгоўцаў ні па аддзяленні, ні па ўвядзенні расійскіх войскаў. Мітынгоўцаў гэта рашэнне не задаволіла, і а 15 гадзіне людзі ў масках, з расійскімі сцягамі і са шчытамі зламалі вароты і дзверы ў будынку і прарваліся ў раду. Дэпутатам давялося спешна пакідаць будынак праз чорны ход. На даху АДА ўзнялі расійскі сцяг[34].
Уначы 22 мая тры грузавікі «КамАЗ» справабавалі прарвацца ва Украіну побач з памежнай заставай, аднак праз абстрэл украінскім памежным нарадам «Краснадон» грузавікі развярнуліся і з'ехалі назад на расійскую тэрыторыю. Тым часам украінскія памежнікі аддзелу памежнай службы «Станічная Луганская» ў ходзе перастрэлкі адбілі налёт 30 нападнікаў, якія выкарыстоўвалі таксама гранатамёты і гранаты[35].
Прыблізна а 4:00 27 мая калона грузавікоў і легкавікоў, што перавозіла зброю і расійскіх дыверсантаў і наймітаў[36], з боем прарвалася праз украінскую мяжу ля пасёлка Астахава[37]. 7 чэрвеня з боку расійскага сяла Новая Надзежда ва Украіну праз мяжу прарваліся 6 БТРаў, 6 грузавікоў КамАЗ і палівазапраўнік з гарматай[38].
Міністэрства юстыцыі Украіны прызнала антыканстытуцыйнымі і з адсутнасцю юрыдычнай моцы (нелегітымнымі, часткова — пазазаконнымі) наступныя рашэнні мясцовых органаў улады[39]:
Вайна на ўсходзе Украіны на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.