![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/32/Pittore_chigi%252C_olpe_chigi_%2528corinto%2529%252C_formello%252C_tumulo_di_monte_aguzzo%252C_640_ac_ca._01.jpg/640px-Pittore_chigi%252C_olpe_chigi_%2528corinto%2529%252C_formello%252C_tumulo_di_monte_aguzzo%252C_640_ac_ca._01.jpg&w=640&q=50)
Ваза Кіджы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ваза Кіджы — протакарынфская ольпа, імянная ваза вазапісца Кіджы[1]. Ваза была знойдзена ў Этрускай грабніцы ў Монтэ-Агуза, побач з Веі, у маёнтку князя Кіджы (руск.) (бел. ў 1881 годзе[2]. Ваза ў розны час прыпісвалася да сярэдняга і позняга протакарынфскіх перыядаў і лічыцца зробленай каля 650—640 да н. э.[3]; Зараз яна знаходзіцца ў Нацыянальным музеі Віла Джулія, Рым (інв. нумар 22679). Ваза мае 26 см у вышыню, што з’яўляецца сціплым паказчыкам у параўнанні з іншым грэчаскім вазамі[4].
| ||
Ваза Кіджы. 640-я да н.э. | ||
Нацыянальны музей віла Джулія | ||
![]() |
Каля трох чвэрцяў вазы захавалася. Яе знайшлі сярод вялікай колькасці чарапкоў змешанага паходжання, у тым ліку адной пасудзіны букера (руск.) (бел., з нанесенымі на ёй пяці радкамі на двух ранніх этрускіх алфавітах (англ.) (бел., што абвяшчаюць аб уласнасці Аціянаі, які магчыма, і з’яўляецца першапачатковым уладальнікам вазы Кіджы[5].