From Wikipedia, the free encyclopedia
Ваенны пераварот у М’янме — захоп улады вайскоўцамі ў лютым 2021 года пад камандаваннем галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі М’янмы генерала Мін Аун Хлаіна.
Ваенны пераварот у М’янме | |||
---|---|---|---|
| |||
Дата | 1 лютага 2021 | ||
Месца | М’янма | ||
Прычына | палітычны крызіс пасля парламенцкіх выбараў 2020 года[1] | ||
Вынік | перамога ваенных | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
М’янма была пад прамым ваенным праўленнем з моманту перавароту 1962 года. Аун Сан Су Чжы, дачка сучаснага заснавальніка краіны Аун Сана, стала прыкметнай дэмакратычнай актывісткай, чыя партыя на парламенцкіх выбары 1990 года, дазволеных вайскоўцамі, атрымала перамогу. Аднак вайскоўцы адмовіліся перадаць уладу і змясцілі яе пад дамашні арышт[2][3][4].
З 2011 па 2015 год адбываўся пераходны перыяд да дэмакратыі, і на выбарах, праведзеных у 2015 годзе, перамагла партыя Су Чжы «Нацыянальная ліга за дэмакратыю». Тым не менш, ваенныя захавалі значную ўлада, уключаючы права прызначаць 1/4 членаў парламента[5].
На чарговых парламенцкіх выбараў 8 лістапада 2020 года зноў перамагла «Нацыянальная ліга за дэмакратыю». Партыя атрымала 396 З 476 месцаў у парламенце, што з’яўляецца яшчэ большай перамогай у параўнанні з выбарамі 2015 года. Проксі-партыя ваенных, «Партыя салідарнасці і развіцця Саюза», атрымала толькі 33 месца. Па гэтай прычыне, армія абскардзіла вынікі, заявіўшы, што галасаванне было фальсіфікаваным. На працягу некалькіх дзён хадзілі чуткі аб спробе дзяржаўнага перавароту, што выклікала занепакоенасьць заходніх дзяржаў, такіх як Францыя і ЗША[6].
Ранняй раніцай 1 лютага 2021 года вайскоўцамі былі затрыманыя прэзідэнт М’янмы Він М’ін і лідар кіруючай партыі «Нацыянальная ліга за дэмакратыю», дзяржсаветнік і кіраўнік МЗС Аун Сан Су Чжы. Вайскоўцы, якія ажыццявілі пераварот, прызначылі выконваючым абавязкі прэзідэнта віцэ-прэзідэнта М’іна Швэ, а ўсю паўнату дзяржаўнай улады перадалі галоўнакамандуючаму ўзброенымі сіламі М’янмы генералу Мін Аун Хлаіну. Было абвешчана надзвычайнае становішча тэрмінам на год[7][8][9]. Па словах ваенных дзейныя кіраўнікі краіны былі затрыманыя ў адказ на «махінацыі» на лістападаўскіх выбарах. Аб затрыманні прэзідэнта і дзяржсаветніка паведаміў прадстаўнік НЛД Міа Н'юнт. Паводле яго слоў, раніцай 1 лютага былі «схопленыя» і іншыя высокапастаўленыя прадстаўнікі партыі. Сярод затрыманых аказаліся члены Цэнтральнага выканаўчага камітэта партыі, дэпутаты і члены ўрада[10].
Хутка быў скліканы Нацыянальны савет абароны і бяспекі пад старшынствам М’ін Швэ і вышэйшых ваенных прадстаўнікоў, пасля чаго вайскоўцы зрабілі заяву, у якім абвясцілі аб правядзенні новых выбараў, і што ўлада будзе перададзена толькі пасля іх[11]. Вайскоўцы таксама паведамілі аб адхіленні 24 міністраў і іх намеснікаў[12].
У сталіцы Найп’іда на той час былі недаступныя тэлефонная і інтэрнэт-сувязь[6].
Сацыяльныя сеткі сталі галоўным месца абмеркавання перавароту для жыхароў краіны. «Фэйсбук» лічыцца ў М'янме ледзь не асноўнай крыніцай інфармацыі і навін - і менавіта ў гэтай сацсетцы многія жыхары краіны 1 лютага фактычна назіралі за пераваротам у рэжыме рэальнага часу[13].
Практычна адразу пасля змены ўлады ў краіне яе жыхары пазбавіліся доступу да «Фэйсбука», Ваенныя заявілі, што вырашылі заблакаваць сацсетку «дзеля забеспячэння стабільнасці». У кампаніі заклікалі «аднавіць сувязь і даць людзям магчымасць зносін з сваякамі і сябрамі і атрымліваць важную інфармацыю». Хутка новыя ўлады распарадзіліся заблакаваць на тэрыторыі краіны «Твітэр» і «Instagram» Адзін з найбуйнейшых інтэрнэт-правайдэраў у краіне — нарвежская кампанія Teleno — пацвердзіла, што атрымала ад ваенных указанне закрыць доступ да гэтых сацыяльных сетак на нявызначаны тэрмін. Правайдэр адзначыў, што лічыць такі крок залішнім і парушаючым правы чалавека. Прадстаўнікі «Твітэру» ў сваю чаргу заявілі, што блакаванне сацсетцы «падрывае грамадскі дыялог і парушае права людзей быць пачутымі»[13].
У той жа дзень група бірманскіх эмігрантаў і тайскіх дэмакратычных актывістаў, даведаўшыяся пра падзеі, ля пасольства М’янмы ў Бангкоку арганізавалі акцыю пратэсту супраць перавароту[14]. Акцыя завяршылася разгонам паліцыяй; двое пратэстоўцаў атрымалі раненні і шпіталізаваныя, двое былі арыштаваныя[15]. Таксама грамадзяне М’янмы, незгодныя з пераваротам, сабраліся перад універсітэтам Аб'яднаных Нацый у Токіа[16].
2 лютага медыцынскія работнікі і дзяржаўныя служачыя па ўсёй краіне пачалі нацыянальную кампанію грамадзянскага непадпарадкавання ў знак пратэсту супраць перавароту[17][18]. Група кампаніі ў Facebook, якая атрымала назву «Рух грамадзянскага непадпарадкавання», прыцягнула больш за 100 000 паслядоўнікаў з моманту яе першапачатковага запуску 2 лютага. Медыцынскія работнікі з дзесяткаў дзяржаўных бальніц і ўстаноў паабяцалі абвясціць забастоўку з 3 лютага[19].
Жыхары камерцыйнай сталіцы Янгона ва ўнісон чаканілі каструлямі і патэльнямі ў знак пратэсту супраць перавароту[20][21]. Некаторыя янгонцы зладзілі кароткую 15-хвілінную акцыю пратэсту а 20:00 2 лютага, заклікаючы да звяржэння дыктатуры і вызвалення Су Чжы[22].
4 лютага каля 20 чалавек узялі ўдзел у пратэстнай акцыі супраць ваеннага перавароту каля медыцынскага ўніверсітэта ў горадзе Мандалай[23].
6 лютага ў горадзе Янгон прайшла пратэстная акцыя супраць ваеннага перавароту з удзелам 3000 дэманстрантаў[24]. На вуліцах былі разгорнутыя байцы паліцыі М’янмы, вадамёты і бамбукавыя барыкады з калючым дротам[24].
Пратэсты супраць захопу улады вайскоўцамі працягваюцца. Цягам шасці тыдняў больш за 80 чалавек былі забітыя і больш за 2100 арыштаваныя. У некаторых гарадах краіны пратэстоўцы пачалі фарміраваць уласныя сілы самаабароны, якія бяруць на сябе функцыі паліцыі[25].
Прэс-сакратар Белага дома Джэн Псакі заявіла, што Злучаныя Штаты сочаць за падзеямі ў М’янме і выступаюць супраць любых спробаў змяніць зыход нядаўніх выбараў ці перашкодзіць дэмакратычнай перадачы ўлады ў краіне, а таксама, як падкрэсліла яна, «прымуць меры супраць вінаватых, калі гэтыя крокі не будуць адмененыя»[26]. Кіраўнік МЗС Аўстраліі Марыс Пейн заклікаў адпусціць затрыманых падчас перавароту палітыкаў[26]. Прадстаўнікі Бангладэша заявілі што яны імкнуцца да міру і стабільнасці ў М’янме і чакаюць працягу працэсу рэпатрыяцыі народа рахінджа[27].
Акрамя іх, сваю занепакоенасць выказалі Індыя[28], Інданезія[29], Японія[30], Малайзія[31], Сінгапур[32], Новая Зеландыя[33], Турцыя[34], і Вялікабрытанія[35]. Камбоджа, Тайланд і Філіпіны адкрыта ўхіліліся ад ацэнкі падзей і лічаць пераварот ўнутранай справай краіны[36][37][38].
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый у асобе генеральнага сакратара Антоніу Гутэрэша таксама рашуча асудзіла затрыманне грамадзянскіх лідараў і ахарактарызавала падзеі як «сур’ёзны ўдар па дэмакратычных рэформах у М’янме»[39].
Ваенны пераворот 2021 года і яго наступствы выліліся ў маі таго ж года ў пачатак грамадзянскай вайны ў краіне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.