Б’ёрн Жалезнабокі
паўлегендарны кароль Швецыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Б’ёрн Жалезнабокі (стар.-сканд.: Björn Járnsíða, шведск.: Björn Järnsida) — паўлегендарны кароль Швецыі, які жыў прыкладна ў IX стагоддзі[1]. Б’ёрн Жалезнабокі лічыцца першым кіраўніком з новай дынастыі. Напачатку XVIII стагоддзя курган на востраве Мунсё быў названы букіністамі магілай Б’ёрна Жалезнабокага (шведск.: Björn Järnsidas hög, hög паходзіць ад стар.-сканд.: haugr — курган, магільны ўзгорак)[1].
Хуткія факты Б’ёрн Жалезнабокі, Нараджэнне ...
Б’ёрн Жалезнабокі | |
---|---|
букмал: Björn Járnsíða | |
Нараджэнне | IX стагоддзе |
Смерць | невядома |
Месца пахавання | |
Род | Мунсё[d] |
Бацька | Рагнар Лодбрак |
Маці | Лагерта |
Дзеці | Эрык Б’ёрнсан і Рэфіл Б'ёрнсан[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Не блытаць з Б'ёрн Харальдсен Жалезнабокі.
У 859 годзе ён дасягнуў Гібралтара і разрабаваў міжземнаморскае ўзбярэжжа Марока[2]. Затым іх шлях ляжаў на Балеарскія астравы і ў Праванс. У 862 годзе Б’ёрн вярнуўся ў Брытанію, разарыўшы на зваротным шляху Валенсію[3].