From Wikipedia, the free encyclopedia
Падзенне Пальміры — эпізод сірыйскага канфлікту, падчас якога баевікамі з тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» (ІД) была захоплена акруга Тадмар і яе адміністрацыйны цэнтр горад Пальміра, старадаўнія руіны якога — адзін з шасці аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Сірыі. Баі за горад паміж урадавымі сіламі Башара Асада і ісламістамі вяліся на працягу тыдня — з 13 па 23 мая 2015 года. У выніку пад кантроль мяцежнікаў перайшла Пальміра і прылеглыя да яе раёны, а захопленая ІД тэрыторыя ў Сірыі павялічылася амаль удвая.
Падзенне Пальміры | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Сірыі | |||
| |||
Дата | 13 мая — 25 мая 2015 | ||
Месца | Акруга Тадмар, Пальміра, усход правінцыі Хомс, Сірыя | ||
Вынік | Перамога ІД | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
За дзень да нападу ісламістаў урадавая армія перакінула частку сваіх сіл у правінцыю Ідліб, дзе ўжо на ўсю моц вяліся баявыя дзеянні з баевікамі «Ісламскай дзяржавы»[8]. Гэтым і вырашылі скарыстацца паўстанцы — 13 мая баевікі разгарнулі маштабнае наступленне на пазіцыі сірыйскіх вайскоўцаў адразу па двух напрамках. Мэтай ісламістаў з’яўляўся захоп самой Пальміры, а таксама шэрагу ваенных аб’ектаў, у прыватнасці зброевых складоў, якія знаходзіліся паблізу горада[9]. Першы напад ісламарадыкалы ўчынілі на гарадок Ас-Сукна, што на паўночны ўсход ад Пальміры[10]. Пад іх кантроль перайшоў КПП, размешчаны на ўездзе ў горад з паўночнага боку. Атрадам узброеных ісламістаў супрацьстаялі ў асноўным праўрадавыя фарміраванні. Баявыя дзеянні вяліся прама на вуліцах горада, у тым ліку каля штаб-кватэры Баас і нацыянальнага шпіталя. Гэтак імклівае наступленне баевікоў выклікала паніку сярод гарадскога насельніцтва. Больш за тое, пад пагрозай разбурэння апынуліся і мясцовыя помнікі архітэктуры, якія ўнесла ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[10]. У канчатковым выніку ісламісты выбілі ўрадавыя сілы з горада[11]. Населены пункт Ас-Сукна перайшоў пад кантроль паўстанцаў, даючы ім кантроль над стратэгічна важнай магістраллю, якая злучае Хомс з правінцыяй Дэйр-эз-Зор на паўночным усходзе[12].
Першы дзень баёў завяршыўся з вялікімі стратамі для абодвух бакоў: страты ўрадавых сілавікоў склалі 70 чалавек, а ісламарадыкалаў — 40. У гэты ж дзень загінуў і палявы камандзір баевікоў, які арганізаваў наступленне на Пальміру[3].
У гэты ж дзень мяцежнікі паспрабавалі прарвацца ва ўсходнія раёны Пальміры, аднак хутка апынуліся выбіты адтуль урадавымі войскамі[13][14]. Ноччу таго ж дня ўсходняя лінія фронту праходзіла праз вёску Аль-Басатэн[13]. На працягу дня баевікі ІД прарываліся да будынка гарадской турмы і паветранай гавані, адначасна спрабуючы захапіць цяжкае ўзбраенне з авіябазы[15]. Па дадзеных сірыйскіх сілавікоў, на той момант байцы ІД знаходзіліся за кіламетр ад Аміра, пад іх кантролем ўжо знаходзіўся н.п. Ас-Сукна, аднак вайскоўцы яшчэ дзейнічалі на ўскраінах горада[13].
Урадавыя войскі і нацыянальныя сілы абароны пры падтрымцы сірыйскіх ВПС пачалі аперацыю ў кірунку Пальміры і 9 ліпеня знаходзіліся не менш як за чатыры кіламетры ад горада. Далейшае наступленне вайскоўцаў аказалася вельмі паспяховым, нягледзячы на нязначныя страты ў жывой сіле і тэхніцы[16]. Але ім усё ж удалося заняць шэраг ключавых пазіцый у ваколіцах Пальміры[17][18][19][20][21][22].
У ходзе наступлення баевікі ІД неаднаразова чынілі расправы як над сірыйскімі ваеннапалоннымі, так і над мірным насельніцтвам, у тым ліку і над дзецьмі[23][24]. На другі дзень сутыкненняў паўстанцы забілі 45 грамадзянскіх асоб, а днём раней байцы групоўкі пакаралі смерцю 26 жыхароў суседніх з Пальмірай паселішчаў, абвінаваціўшы іх у сувязях з сірыйскай арміяй.
Пасля захопу Пальміры ісламарадыкалы арганізавалі ў горадзе свайго роду «камітэт па вычышчанню ворагаў»[25]. Баевікі займаліся пошукам прыхільнікаў рэжыму Асада, а таксама салдат урадавай арміі[26]. 22 мая над імі наладзілі паказальную расправу прама на вуліцах горада — ахвярамі тэрарыстаў сталі 150-280 чалавек[25]. Па дадзеных Сірыйскай абсерваторыі правоў чалавека (СОПЧ), лік забітых склаў 168 чалавек, яшчэ 600 чалавек узяты ў палон[27][28]. Дзяржаўнае тэлебачанне Сірыі называла ацэнку ў 400 чалавек. Праўладная газета Аль-Ватан паведамляла, што станам на 25 мая ісламісты забілі 450 чалавек[29]. Салдаты урадавай арміі паведамлялі, што сталі відавочцамі пакарання 19-гадовай дачкі генерала[30].
У чэрвені баевікі прыступілі да разбурэння помнікаў. 18 жніўня быў публічна абезгалоўлены знакаміты археолаг Халід Асаад, адзін з галоўных даследчыкаў Пальміры.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.