From Wikipedia, the free encyclopedia
Бітва за Насірыю — бітва, якая вялася паміж марской пяхотай ЗША і іракскімі войскамі падчас амерыканскага ўварвання ў Ірак. Горад Насірыя ляжыць на беразе ракі Еўфрат у 362 км да паўднёва-ўсход ад Багдаду. Яго насельніцтва складаецца амаль цалкам з мусульман-шыітаў. У ноч на 25 сакавіка асноўная частка марпехаў прайшлі праз горад па мастах і пачалі наступленне на поўнач у бок Багдаду. Аднак баявыя дзеянні працягваліся ў горадзе да 1 красавіка, калі іракскі супраціў тут быў зламаны.
Бітва за Насірыю | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Уварванне ў Ірак (2003) | |||
Дата | 23—29 сакавіка 2003 | ||
Месца | Насірыя | ||
Вынік | перамога ЗША | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
2-я экспедыцыйная брыгада марской пяхоты ЗША (Мэтавая група Тарава) пасля высадкі на тэрыторыі Ірака атрымала наступную задачу: заняць два масты ў межах Насірыі, стварыўшы калідор для 1-га палка марскіх пяхотнікаў і 6-га інжынернага батальёна, каб яны прайшлі на поўнач праз горад па шашы 7. У горадзе знаходзілася штаб-кватэра 3-га корпуса іракскай арміі. 51-я механізаваная брыгада была накіравана на поўдзень на абарону нафтавых радовішчаў, 6-я механізаваная брыгада канцэнтравалася каля Эль-Амары, а тры брыгады былі пакінуты для абароны Насірыі[4].
Каля 6 гадзін раніцы 23 сакавіка рамонтная брыгада 507-й рамонтнай роты СВ ЗША (18 адзінак тэхнікі і 31 салдат) прапусціла паварот з шашы 8 і працягнула рух па шашы 7, да Насірыі, на варожую тэрыторыю. Канвоем камандаваў капітан Трой Кінг, які не меў вопыту і адпаведнай падрыхтоўкі[5]. Група была заўважана іракскімі войскамі, як толькі яна прайшла КПП каля ракі Еўфрат. Пасля праходжання казармаў Аль-Кудс на паўночнай ускраіне горада Кінг зразумеў, што заблукаў, і канвой пачаў шукаць шляхі пакінуць горад[6]. Каля 7 раніцы канвой трапіў у засаду: іракскія войскі ўдарылі па ім з РПГ, мінамётаў і танкаў. 11 салдат былі забіты, некалькі, у тым ліку Уільям Джонсан і Джэсіка Лінч, трапілі ў палон. Прынамсі 15 з 18 амерыканскіх транспартных сродкаў былі знішчаны. Некаторыя з іх згарнулі з дарогі і разбіліся пры спробе пазбегнуць агню. Адзін грузавік быў раздушаны іракскім танкам Тып 69-QM[7]. Тым не менш, некалькі салдат стрымлівалі наступленне праціўніка на працягу амаль гадзіны. Да гэтага часу рота 2-й марской экспедыцыйнай брыгады (Мэтавая група Тарава) пад камандаваннем маёра Уільяма Піплза прыбыла на дапамогу і эвакуявала пакінутых у жывых[4].
У той жа дзень 18 амерыканскіх салдат 1-га батальёна 2-га палка марскіх пяхотнікаў былі забіты, а 8 дэсантных транспартаў выведзены з ладу ў цяжкіх баях з іракскімі войскамі вакол канала Садама[8].
Тым часам штурмавік Fairchild Republic A-10 Thunderbolt II ВПС ЗША памылкова абстраляў дэсантны транспарт, забіўшы па меншай меры аднаго марскога пяхотніка[9][10]. Пасля было высветлена, што экіпаж штурмавіка не быў апавешчаны аб тым, што марскія пяхотнікі зайшлі так далёка на поўнач, і таму прыняў іх за войскі праціўніка[4][11].
Яшчэ два марскія пяхотнікі, капрал Джэймс Эванс і сяржант Брэдлі Кортхаус, патанулі пры спробе перасекчы канал Садама пад агнём на наступны дзень[12].
Увечары 24 сакавіка 2-і разведвальны батальён арміі ЗША прабіўся на поўнач ад канала Садама, перарэзаў шашы 7 і стаў умацоўваць плацдарм. Пасля прыбыцця эскадрыллі верталётаў Cobra і танкаў Абрамс іракскі супраціў паў. У той жа вечар марпехі заняліся ліквідацыяй снайперскіх кропак, якія перашкаджалі прасоўванню салдат кааліцыі на поўнач, на Багдад. У прыцемках амерыканскія войскі стварылі перыметр за 15 км на поўнач ад Насірыі. Іракскія танкі і пяхота распачалі атаку, аднак яна была адбіта сіламі танкаў і мінамётнага ўзвода. Апошняя атака іракцаў была адбіта на досвітку. Каля 300 іракскіх байцоў былі забіты[13].
Да 27 сакавіка іракскі супраціў у горадзе быў практычна зламаны, і эпіцэнтр бітвы зрушыўся ў бок зачыстак мясцовасці і пошукавых аперацый. Невялікія групы фідаінаў Садама хаваліся па ўсім горадзе і перыядычна абстрэльвалі кааліцыйныя патрулі са стралковай зброі і РПГ[14]. Раніцай два разведчыкі знайшлі патанулы танк М1А1 Abrams на дне ракі. Танк лічыўся зніклым без вестак з ночы 24—25 сакавіка. Унутры былі знойдзены целы чатырох марскіх пяхотнікаў з 1-га танкавага батальёна[15].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.