![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/15/Bundesarchiv_Bild_101I-362-2211-04%252C_Dieppe%252C_Landungsversuch%252C_englischer_Sp%25C3%25A4hpanzer.jpg/640px-Bundesarchiv_Bild_101I-362-2211-04%252C_Dieppe%252C_Landungsversuch%252C_englischer_Sp%25C3%25A4hpanzer.jpg&w=640&q=50)
Бітва за Дзьеп
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бітва за Дзьеп, таксама аперацыя «Ратэр» (англ.: Operation Rutter), пазней — аперацыя «Юбілей» (англ.: Operation Jubilee) (19 жніўня 1942) — дэсантная аперацыя саюзнікаў у акупаваным немцамі партовым горадзе Дзьеп на поўначы Францыі падчас Другой сусветнай вайны.
Бітва за Дзьеп | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна | |||
![]() Пакінуты брытанскі Даймлер Дзінга на пляжы | |||
Дата | 19 жніўня 1942 | ||
Месца | Пляж Дзьеп, Францыя | ||
Вынік | Перамога Германіі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
![]() |
Ваенна-марскія сілы пад аховай знішчальнікаў каралеўскіх ВПС высадзілі на бераг больш за 6 тысяч салдат, у асноўным канадцаў, пры падтрымцы танкавага палка.
Мэтай аперацыі былі захоп порта і яго ўтрыманне на працягу кароткага часу, каб спраўдзіць магчымасці дэсантных аперацый, а таксама збор разведвальных даных. Будынкі нямецкай берагавой аховы, порта і іншыя важныя пабудовы павінны былі быць знішчаныя. Таксама мэтай рэйду было падняцце маралі саюзнікаў і дэманстрацыя намеру Злучанага Каралеўства аднавіць заходні фронт і аказаць падтрымку Савецкаму Саюзу, які ў гэты час веў цяжкія абарончыя баі супраць наступу Вермахта ў напрамку Сталінграда і Паўночнага Каўказа.
Аперацыя аказалася няўдалай для саюзнікаў. Паветраная і марская падтрымка аказалася недастатковай, каб сухапутныя войскі маглі дасягнуць сваіх мэтаў. Танкі апынуліся ў пастцы на пляжы, а пяхота не здолела ўвайсці ў горад. Менш чым праз шэсць гадзін саюзнікі панеслі цяжкія страты і былі вымушаны адступіць. Дэсанту ўдалося сабраць толькі некаторую інфармацыю, у тым ліку для радыёэлектроннай разведкі.
Праз дзесяць гадзін бою з 6086 чалавек дэсанту 3623 былі забіты, паранены або ўзяты ў палон. Каралеўскія ВПС страцілі 106 самалетаў, з якіх 32 былі збітыя зенітным агнём ці разбіліся ў аварыі. Люфтвафэ, як і разлічвалі Каралеўскія ВПС, рабілі ўсё магчымае, каб сарваць дэсант, у выніку немцы згубілі толькі 48 самалётаў. Таксама Каралеўскі флот страціў 33 дэсантныя караблі і эсмінец.
Абодва бакі вынеслі ўрокі з гэтай дэсантнай аперацыі. Саюзнікі зрабілі высновы, якія дапамаглі ў паспяховым дэсанце ў Дзень Д 1944 года. Штучныя гавані былі прызнаныя вырашальным элементам паспяховага ўварвання, танкі прыстасавалі пад умовы пляжа, новае інтэграванае падраздзяленне тактычнай авіяцыі ўзмацніла наземную падтрымку, а захоп буйнога порта ў пачатку аперацыі больш не лічыўся за прыярытэт. Чэрчыль і Маунтбэтэн (англ.) (бел. пасля адзначалі, што гэтыя высновы аказаліся больш каштоўнымі за панесеныя страты. Немцы таксама пасля высадкі пад Дзьепам прыклалі намаганні, каб узмацніць абарону ўзбярэжжа акупаванай Еўропы.