Біруса
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Біруса (значэнні).
Біруса́ (руск.: Бирюса́) — рака ў Расіі. Зліццём з ракой Уда (Чуна) утварае раку Тасееву — прыток Ангары (басейн Енісея). Працякае па тэрыторыі Іркуцкай вобласці і Краснаярскага края.
Хуткія факты Біруса, Характарыстыка ...
Біруса | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1012 км |
Басейн | 55 800 км² |
Расход вады | 349,7 м³/с (200 км ад вусця) |
Вадацёк | |
Выток | Саяны |
• Месцазнаходжанне | Джуглымскі хрыбет у Усходнім Саяне |
• Каардынаты | 53°51′56″ пн. ш. 97°25′35″ у. д.HGЯO |
Вусце | Тасеева |
• Каардынаты | 57°43′17,46″ пн. ш. 95°25′15,71″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Тасеева → Ангара → Енісей → Карскае мора |
Краіна | |
Рэгіёны | [[Іркуцкая вобласць, Краснаярскі край|Іркуцкая вобласць, Краснаярскі край]] |
Код у ДВР | 16010200212116200031456 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Агульная працягласць ракі складае 1012 км, плошча басейна — 55 800 км². Шырыня ў вусці — 170 метраў, глыбіня — 4,5 метра, хуткасць цячэння — 1,4 м/с. рака бярэ пачатак ва Усходнім Саяне. Працякае па па паўднёва-заходняй частцы Сярэднесібірскага пласкагор’я. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое, у басейне каля 300 азёраў. Ледастаў кастрычніка — лістапада да канца красавіка — пачатка мая. Рака суднаходная ў сярэднім цячэнні.
На рацэ горад Бірусінск.