Бігосаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Біго́саўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Бігосава.
Бігосаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Верхнядзвінскі раён |
Уключае | 24 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Бігосава |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 900 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Дрысенскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Дрысенскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Росіцкага сельсавета[1]. 25 снежня 1962 года Дрысенскі раён перайменаваны ў Верхнядзвінскі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 37 населеных пунктаў[2]. 8 красавіка 2004 года ў склад Сар’янскага сельсавета перададзены вёскі Ворзава, Крывасельцы, Ліпаўкі і Росіца[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2285 чалавек[4], з іх 85,9 % — беларусы, 11,4 % — рускія, 1,4 % — украінцы, 0,5 % — палякі, 0,4 % — латышы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1900 чалавек[6].