From Wikipedia, the free encyclopedia
Бялградска-Карлавацкая архіепархія (сербск.: Архиепископија београдско-карловачка) — тэрытарыяльна-адміністрацыйная і кананічная структура Сербскай праваслаўнай царквы. Цэнтр епархіі — горад Бялград. Архіепархія адказная за Бялград і яго наваколлі, уключае 12 манастыроў і 49 храмаў.
Бялградска-Карлавацкая | |
---|---|
Агульныя звесткі | |
Краіна | Сербія |
Епархіяльны цэнтр | Бялград |
Кіраванне | |
Кіруючы архірэй | Патрыярх Архіепіскап Печскі, мітрапаліт Бялградска-Карлавацкі, патрыярх Сербскі Ірыней, Патрыярх Сербскі (з 3 кастрычніка 2010) |
Сайт | arhiepiskopija.rs |
Архіепархія была ўтворана ў 1931 годзе, калі былі аб'яднаны Бялградская мітраполія і Срэмска-Карлавацкая епархія.
У 1947 годзе з яе былі вылучаны Срэмская і Шумадзійская епархіі, а горад Панчава быў перададзены Банацкай епархіі. У наш час, нягледзячы на прысутнасць у назве архіепархіі, горад Срэмскі-Карлаўцы адносіцца да Срэмскай епархіі.
Кіруючым епіскапам з'яўляецца Сербскі патрыярх.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.