Бэнксі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бэ́нксі (англ.: Banksy) — ананімны англійскі мастак-графіціст, вандал, палітычны актывіст і рэжысёр. Існуюць здагадкі, што швейцарскі мастак Мэтр дэ Касон (Maître de Casson) можа быць Бэнксі[5]. Мэтр дэ Касон на сваім сайце гэта адмаўляе[6]. Поўныя сацыяльнай іроніі і чорнага гумару творы яго падрыўнога стрыт-арту перыядычна з’яўляюцца на сценах вуліц, агароджах, мастах па ўсім свеце. Бэнксі працуе ў стылі шаблоннага графіці. Мастак з’яўляецца найбольш яркім выхадцам са школы Брыстальскага андэграўнду. Менавіта Брысталь — а калі дакладней, мястэчка Ейт за 19 км ад Брысталя, дзе, як лічаць, у 1973 годзе нарадзіўся Бэнксі — называюць родным горадам мастака. У 1990-х Бэнксі жыў і працаваў у Брысталі, недзе ў 2000-м перабраўся ў Лондан.
Хуткія факты Бэнксі, Дата нараджэння ...
Бэнксі | |
---|---|
Дата нараджэння | мерк. 28 ліпеня 1974(1974-07-28)[1] (49 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | кінарэжысёр, мастак, палітычны актывіст, артывіст, пісьменнік, скульптар, graffiti artist, інвестыцыйны актывіст, мастак-манументаліст, вулічны артыст |
Жанр | паблік-арт[d][2], social-artistic project[d][2], стрыт-арт[d], Графіці і скульптура |
Мастацкі кірунак | сучаснае мастацтва[d][3][4] |
Узнагароды | |
Сайт | banksy.co.uk (англ.) |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць