![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e3/Bouteille.jpg/640px-Bouteille.jpg&w=640&q=50)
Бутэлька
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бутэлька (ад фр.: bouteille, польск.: butelka), а таксама пляшка — ёмістасць для доўгачасовага захоўвання вадкасцяў, высокі посуд пераважна цыліндрічнай формы і з вузкім горлам, зручным для закаркоўвання.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e3/Bouteille.jpg/640px-Bouteille.jpg)
Вырабляецца пераважна са шкла, часта цёмнага, у апошні час распаўсюджаныя бутэлькі з палімерных матэрыялаў (звычайна з поліэтылентэрэфталату). Радзей сустракаюцца бутэлькі з керамікі, металу і іншых матэрыялаў. Вядомыя таксама натуральныя «гарбузовыя бутэлькі» — калебасы.
Для тэхнічных, навуковых і медыцынскіх мэтаў вырабляюцца бутэлькі з нанесенай шкалой, якая дазваляюе прыблізна вымяраць аб'ём налітай вадкасці. Для лабараторных мэтаў вырабляюцца бутэлькі рознай формы, напрыклад, з двума рыльцамі.