Будынак банка (Брэст)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Будынак банка — помнік грамадзянскага дойлідства пачатку XX ст. ў Брэсце, размешчаны на плошчы Леніна, па адрасе вул. Леніна, 9. Пабудаваны ў 1926 г. па праекце польскага архітэктара С. Філасевіча з выкарыстаннем элементаў позняга класіцызму і эклектычных элементаў архітэктуры стылістыкі пачатку XX ст.
Славутасць | |
Будынак банка | |
---|---|
52°05′40″ пн. ш. 23°41′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Брэст |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Архітэктар | Станіслаў Філасевіч |
Дата заснавання | 1926 |
Дата пабудовы | 1926 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000013 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уяўляе сабой трохпавярховы будынак з высокім цокальным паверхам, які складаецца з двух узаемна перпендыкулярных крылаў, злучаных аб'ёмам у выглядзе дамінуючай над усёй пабудовай ратонды са сферычным купалам. Цэнтральная частка крыла, што выходзіць на вул. Леніна, крыху выступае наперад і мае двухпавярховы аб'ём з высокімі вокнамі на другім паверсе. Акцэнт зроблены на арыентаваных на плошчу і вул. Леніна аб'ёмах, сцены якіх расчлянёны пілястрамі з іанічнымі капітэлямі і трохчвэртнымі калонамі. У дэкаратыўнай апрацоўцы фасадаў выкарыстаныя сферычныя нішы, сандрыкі на фігурных кранштэйнах, ляпныя элементы. Будынак завершаны развітым карнізам, над якім — парапет-балюстрада. Спалучэнне ордарных элементаў з багатай прафіліроўкай дэталей надае будынку асаблівую ўрачыстасць.
Планіроўка калідорная. Па перыметры круглага ў плане вестыбюля размешчаныя гранёныя слупы. Сцены вестыбюля і яго парадныя вітыя ўсходы дэкарыраваныя рустам. Сцены фае на другім паверсе ратонды і аперацыйная зала расчлянёныя пілястрамі і ўпрыгожаныя ляпнымі элементамі.
Аб’ект Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 113Г000013 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.