Будынак Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Будынак Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны — будынак у Мінску на скрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава ў парку Перамогі, каля абеліска «Мінск — горад-герой». Музей кампазіцыйна і ідэйна складае са стэлай адзіны функцыянальны і архітэктурны ансамбль. Будынак пабудаваны ў 2010—2013 па праекце архітэктараў Віктара Крамарэнкі, Віктара Нікіціна, Андрэя Грышана. Адкрыты 2 ліпеня 2014 года.
Славутасць | |
Будынак Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны | |
---|---|
53°54′59″ пн. ш. 27°32′16″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Архітэктар | В. Крамарэнка, В. Нікіцін, А. Грышан |
Будаўніцтва | 2010—2013 гады |
Галоўны фасад, які фарміруе плошчу каля абеліска, па вышыні мінімальны — адзін паверх. Другі ідзе па рэльефе ўніз, ствараючы яшчэ адзін экспазіцыйны ўзровень. Кампазіцыйна будынак складаецца з 4 асноўных блокаў, якія сімвалізуюць чатыры гады вайны, 4 франты, якія вызвалялі Беларусь. Усе яны размяшчаюцца па восі, якая вядзе да абеліска «Мінск — горад-герой» — лейтматыву ўсёй кампазіцыі. Паміж блокамі ёсць прастора са шкляным дахам. Шкляны масток вядзе з блока ў блок, а праз расколіну, якая падкрэслівае драматызм падзей, бачны абеліск. Такія цясніны-расколіны ёсць паміж усімі блокамі. Яны ствараюць адчуванне скаванасці, сціснутасці: сышліся дзве магутныя груды — дзве сілы, якія супрацьстаяць адна адной; праз шкляны прастрэл праглядаецца толькі кавалачак неба, фрагмент ландшафту — напамінак пра страчанае мірнае жыццё. А на ўсім працягу экспазіцыі на розных узроўнях і блоках дамінуе абеліск як сімвал Перамогі[1].
У будынку некалькі ўваходаў. Галоўны, рабочы, размяшчаецца з боку парку, і да яго вядзе алея. Другі ўваход, парадны, — з боку плошчы Герояў каля абеліска[1].
Галоўны фасад выкананы ў мажорных формах у выглядзе пераможнага салюту, для якога за аснову быў узяты запіс салюту 1945 года. Нержавеючая сталь, з якой выкананы пілоны, па аўтарскай задумцы як ніякі іншы матэрыял павінен адлюстраваць спецыфіку вайны, а шкло залацістага колеру — золата Перамогі. Як падкрэсліваюць аўтары, яны невыпадкова пайшлі на такое кантраснае спалучэнне суровага бляску сталі і залатога ззяння шкла, у выніку якога атрымаўся яркі архітэктурны эфект[1].
Велічнасць будынка, нягледзячы на яго распластанасць, дасягаецца за кошт вертыкаляў, якія ў магутным адзіным парыве ствараюць архітэктурны ўсплёск сімвалічнага салюту Перамогі. На пілонах размешчаны шэраг барэльефаў, якія сімвалізуюць розныя этапы Вялікай Айчыннай вайны[1].
Задні фасад выкананы ў больш манументальных формах, якія адлюстроўваюць барацьбу і моц наступальнага руху. Усе элементы яго звернутыя ў бок захаду, адкуль прыйшла вайна, і куды накіроўвалася Перамога[1]. Усходні фасад увасабляе мір. Яго люстраны фасад адлюстроўвае парк, яго прыроду, мірны стан, зеляніну, дрэвы, ландшафт[2].
Пабудова і начынне інтэр'ера падкрэсліваюць ваенны характар музея, што адлюстравана ў спецыфіцы формаў, якія ад фасада арганічна пераходзяць у інтэр'ер і пабудаваны па прынцыпе паслядоўнага руху. Аб'ём памяшканняў, іх вышыня досыць вялікія, з прычыны таго, што тут экспануюцца самыя розныя трафеі, аж да самалётаў, якія параць у прасторы залы[1].
10 зал размяшчаюцца паводле храналогіі ваенных дзеянняў. Усе памяшканні аб'ядноўвае адна вялікая зала пад назвай «Дарога вайны», з якой паслядоўна можна патрапіць у першы, другі і трэці блокі, паступова падымаючыся па рэльефе, паколькі «Дарога» паўтарае адзнакі рэльефу парку. «Дарога вайны» заканчваецца залай Перамогі, якая знаходзіцца на даху музея[1]. Будынак напоўнены разнастайнымі тэхнічнымі сродкамі, так нароўні з унікальнымі гістарычнымі экспанатамі тут маюцца інфакіёскі, відэаэкраны, праектары, а таксама сістэма FogScreen — праецыраванне відэамалюнка на сцяну туману[2].
Зала Перамогі мае форму купала, які вянчае чырвоны сцяг, што адсылае да купала рэйхстага, над якім быў узняты Сцяг Перамогі. З зала адкрываецца маляўнічы від на парк і панараму горада[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.