![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fa/AZOV_logo.svg/langbe-640px-AZOV_logo.svg.png&w=640&q=50)
Брыгада «Азоў»
Палка Украінскай Нацыянальнай гвардыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Брыгада «Азоў» (укр.: Бригада «Азов») — лінейнае падраздзяленне спецыяльнага прызначэння ў складзе вайсковай часці № 3057 Усходняга аператыўна-тэрытарыяльнага аб’яднання Нацыянальнай гвардыі Украіны[1]. Падраздзяленне было сфармавана з добраахвотнікаў у маі 2014 года ў Бэрдзянску ў якасці батальёна патрульнай службы міліцыі асаблівага прызначэння Міністэрства ўнутраных спраў Украіны[2]. У верасні 2014 года падраздзяленне было разгорнута ў полк, а ў лістападзе — пераведзена ў склад Нацыянальнай гвардыі Украіны[3][4].
Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах пададзены станам на 17 красавіка 2019 |
Брыгада Азоў | |
---|---|
укр.: Бригада «Азов» | |
![]() | |
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Нацыянальная гвардыя Украіны |
Тып | брыгада |
Удзел у | Узброены канфлікт на ўсходзе Украіны, 2014 |
Вядомыя камандзіры | Дзяніс Генадзевіч Пракапенка |
Сайт | azov.org.ua (укр.) |
Нягледзячы на тое, што пра полк часта кажуць, што ён мае антысеміцкія тэндэнцыі, у ім таксама служаць яўныя прадстаўнікі яўрэйскай суполкі. Адным з самых яскравых прыкладаў з’яўляецца Натан Хасін, які ўзначальваў атрад «Габрэйская сотня» падчас Еўрамайдана і залічвае сябе да ліку сузаснавальнікаў палка «Азоў».[5] Камандзір палка Андрэй Білецкі падкрэслівае, што сам ён не антысеміт і не расіст. У інтэрв’ю ён заявіў, што бачыць Ізраіль і Японію ў якасці ўзораў для будучага развіцця Украіны.[6]