![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1e/Shishkin%252C_Ivan_-_Morning_in_a_Pine_Forest.jpg/640px-Shishkin%252C_Ivan_-_Morning_in_a_Pine_Forest.jpg&w=640&q=50)
Бор (лес)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бор — спелы хваёвы лес, які расце пераважна на пясчаных, супясчаных і лёгкасугліністых глебах. Пашыраны на алювіяльных[ru] і водна-ледавіковых нізінах і раўнінах, дзюнах, озах, камах. На Беларусі самыя вялікія бары на Полацкай, Нарачана-Вілейскай, Верхнянёманскай, Верхнебярэзінскай нізінах, на Мінскім узвышшы, Палессі, Цэнтральнабярэзінскай і Чачорскай раўнінах; найбольш старыя — у Белавежскай пушчы. Дрэвастоі ў барах часам з дамешкам бярозы, месцамі — елкі; падлесак рэдкі. Паводле наглебавага покрыва вылучаюць бары-беламошнікі, ці лішайнікавыя, і бары-зеленамошнікі — верасовыя, бруснічныя, імшыстыя, чарнічныя. Бары бываюць сухія, свежыя, вільготныя. Маюць глеба- і водаахоўнае значэнне, даюць драўніну, выкарыстоўваюцца для падсочкі жывіцы, збору ягад, грыбоў, лекавых раслін.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1e/Shishkin%2C_Ivan_-_Morning_in_a_Pine_Forest.jpg/640px-Shishkin%2C_Ivan_-_Morning_in_a_Pine_Forest.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/54/%D0%9B%D1%96%D0%BF%D1%96%D1%87%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%BF%D1%83%D1%88%D1%87%D0%B0.jpg/640px-%D0%9B%D1%96%D0%BF%D1%96%D1%87%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%BF%D1%83%D1%88%D1%87%D0%B0.jpg)