![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a0/Poland_Bialowieza_-_BPN.jpg/640px-Poland_Bialowieza_-_BPN.jpg&w=640&q=50)
Белавежская пушча
From Wikipedia, the free encyclopedia
Белаве́жская пу́шча — адзін з самых старых запаведных лясных масіваў Еўропы, знаходзіцца на мяжы Беларусі (Брэсцкая вобласць, Гродзенская вобласць) і Польшчы (Падляскае ваяводства) ў экарэгіёне Сармацкіх мяшаных лясоў. Агульная плошча каля 145 тыс. га.
Белавежская пушча* | |
---|---|
Białowieża Forest** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
![]() | |
Краіна | ![]() ![]() |
Тып | Прыродны |
Крытэрыі | vii |
Спасылка | 33bis |
Рэгіён*** | Еўропа і Паўночная Амерыка |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1997 (3-я сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Белавежскі лес захаваў сваё дрымучае першабытнае аблічча і населены рэліктавымі супольнасцямі раслін і жывёл, якія захаваліся ў адносна некранутым стане, шматлікія з якіх беззваротна зніклі ў іншых месцах разам з высечанымі лясамі. Пушча з’яўлялася апошнім прыродным месцам пражывання самага буйнога прадстаўніка еўрапейскай фаўны — зубра. Для аховы ўнікальных прыродных комплексаў створаны нацыянальны парк Белавежская пушча (Беларусь) і Белавежскі нацыянальны парк (Польшча). Белавежская пушча занесена ў Сусветную спадчыну ЮНЕСКА.