From Wikipedia, the free encyclopedia
Сэмюэль Бодэ Мілер (англ.: Samuel Bode Miller, нар. 12 кастрычніка 1977, Істан, штат Нью-Гэмпшыр, ЗША) — знакаміты амерыканскі гарналыжнік, 4-кратны чэмпіён свету, двухразовы ўладальнік Кубка свету, алімпійскі чэмпіён і 6-разовы прызёр Алімпійскіх гульняў у 4 розных дысцыплінах. Па колькасці алімпійскіх узнагарод у гісторыі гарналыжнага спорту саступае толькі нарвежцу Чэцілю Андрэ Омату.
Алімпійскія ўзнагароды | ||
---|---|---|
Гарналыжны спорт (мужчыны) | ||
Срэбра | Солт-Лэйк-Сіці 2002 | Гіганцкі слалам |
Срэбра | Солт-Лэйк-Сіці 2002 | Камбінацыя |
Срэбра | Ванкувер 2010 | Супергігант |
Бронза | Ванкувер 2010 | Хуткасны спуск |
Золата | Ванкувер 2010 | Суперкамбінацыя |
Бронза | Сочы 2014 | Супергігант |
Спартыўныя ўзнагароды | ||
---|---|---|
Чэмпіянаты свету па гарналыжным спорце | ||
Золата | Санкт-Морыц 2003 | Гіганцкі слалам |
Золата | Санкт-Морыц 2003 | Камбінацыя |
Срэбра | Санкт-Морыц 2003 | Супергігант |
Золата | Борміа 2005 | Супергігант |
Золата | Борміа 2005 | Хуткасны спуск |
Дэбютаваў у Кубку свету 20 лістапада 1997 года ў амерыканскім Парк-Сіці і адразу ж заняў 11-е месца ў гіганцкім слаламе. Упершыню падняўся на подыум на этапах Кубка свету ў снежні 2000 года ў французскім Валь-д'Ізеры. Там жа праз год Бодэ атрымаў першую перамогу (гіганцкі слалам).
На 2 лютага 2014 за сваю кар'еру атрымаў 33 перамогі на этапах Кубка свету (хуткасны спуск — 8, супергігант — 5, гіганцкі слалам — 9, слалам — 5, камбінацыя/суперкамбінацыя — 6), 78 разоў быў у тройцы прызёраў. Па агульным ліку на этапах перамог Мілер займае 7-е месца ў гісторыі Кубка свету.
Акрамя таго Мілер — адзін з 5 гарналыжнікаў (разам з Пірмінам Цурбрыгенам, Маркам Жырардэлі, Гюнтэрам Мадэры і Чэцілем Андрэ Оматам), хто перамагаў ва ўсіх сучасных дысцыплінах гарналыжнага спорту. Пры гэтым Мілер — адзіны, хто атрымаў не менш за 5 перамог у кожнай з дысцыплін.
Разам з Філам Марэ Мілер — самы паспяховы амерыканец ў гісторыі Кубкаў і чэмпіянатаў свету. Мілер ўдзельнічаў у 5 Алімпіядах (1998, 2002, 2006, 2010 і 2014), дзе заваяваў 6 медалёў — 1 золата, 3 срэбра і 2 бронзы. Ён адзіны амерыканец, які выйграў за кар'еру 6 алімпійскіх медалёў у гарналыжным спорце. Па гэтым паказчыку сярод мужчын саступае толькі Чэцілю Андрэ Омату, на рахунку якога 8 алімпійскіх узнагарод.
Сярод сваіх хобі Бодэ называе гольф, тэніс, боўлінг і еўрапейскі футбол.
Пасля сезону 2009/10 Мілер падумваў аб завяршэнні гарналыжнай кар'еры, але вырашыў працягнуць спаборнічаць.[1] У пачатку сезона 2013/14 Бодэ вярнуўся на трасы Кубка свету пасля траўмы, ужо 8 снежня 2013 года падняўся на подыум, стаўшы другім у гіганцкім слаламе ў амерыканскім Бівер-Крык.
На Алімпійскіх гульнях 2014 у Сочы заваяваў бронзу (разам з Янам Худэкам) у супергіганце, стаў самым узроставым прызёрам Алімпіяд у гарналыжным спорце.[2]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.